БРСМ і Саюз сельскай моладзі Польшчы

дамовіліся аб супрацоўніцтве

Мемарандум аб супрацоўніцтве падпісаны Грамадскім аб’яднаннем “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і асацыяцыяй “Саюз сельскай моладзі Польшчы” ў рамках дружалюбнага візіту беларускай маладзёжнай дэлегацыі ў Рэспубліку Польшча.

Даведка. Саюз сельскай моладзі Польшчы з’яўляецца профільнай маладзёжнай сельскагаспадарчай арганізацыяй і аб’ядноўвае моладзь з сельскіх і правінцыйных абшчын. У цяперашні час яго колькасць складае каля 10 тысяч маладых аграрыяў. Арганізацыя заснавана ў 1928 годзе. З 1996 года Саюз сельскай моладзі з’яўляецца паўнапраўным членам Еўрапейскага савета маладых фермераў і клубаў 4H, у якім састаіць 25 еўрапейскіх арганізацый. Саюз сельскаймоладзі таксама з’яўляецца членам Польскага савета маладзёжных арганізацый.

Дакумент дае магчымасць рэалізацыі сумесных міжнародных праектаў і праграм для рознай катэгорыі моладзі ў галіне добраахвотніцтва, занятасці, падтрымкі інавацыйнай і навуковай дзейнасці маладых людзей, развіцця маладзёжнага прадпрымальніцтва.

Таксама падчас візіту прадстаўнікі маладзёжных арганізацый абмеркавалі пытанне ўмацавання сямейных традыцый і замацавання маладых сем’яў на вёсцы. У прыватнасці, з мэтай папулярызацыі сельскагаспадарчай работы і быту, павышэння ролі і значэння сям’і бакі дамовіліся аб магчымай рэалізацыі сумеснага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар вёскі”. Такім чынам у бліжэйшы час ён можа змяніць статус.

У перспектыве арганізацыі маюць намер рэалізоўваць праекты па лініі праграмы Erasmus+, у якой удзельнічаюць як Саюз сельскай моладзі Польшчы, так і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Узаемадзеянне маладзёжных арганізацый Беларусі і Польшчы працягваецца ўжо не адзін год і перспектыўнасць гэтых адносін пацвярджаецца паспяхова рэалізаванымі праектамі. Так, з 2012 года Брэсцкая абласная арганізацыя БРСМ сумесна з ССМП праводзіць недалёка ад польскага горада Бяла-Падляска, дзе ў верасні-кастрычніку 1941 года ў нямецкім лагеры для ваеннапалонных “Шталаг — 307” былі па-зверску расстраляныя і закатаваныя фашыстамі больш за 130 тысяч воінаў Чырвонай Арміі, штогадовыя валанцёрскія акцыі па добраўпарадкаванні пахаванняў савецкіх ваеннапалонных. На пастаяннай аснове ажыццяўляецца ўзаемадзеянне з Еўрапейскім цэнтрам адукацыі і выхавання Польшчы, рэгулярна праводзяцца міжнародныя валанцёрскія форумы па праграме Erasmus+, рэалізуюцца праграмы культурнага абмену паміж моладдзю Беларусі і Польшчы. Толькі ў 2017 годзе рэалізавана тры падобных праекта з удзелам моладзі Беларусі, Венгрыі, Германіі, Польшчы і інш.

Акрамя таго па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва з Бяльскім паветам вядуцца перамовы аб рэалізацыі новых маладзёжных праектаў.

Сяргей РАСОЛЬКА