Праца Крута!

Мінская гарадская арганізацыя БРСМ правядзе на стадыёне «Дынама» ў Мінску традыцыйную маладзёжную працоўную акцыю «Праца Крута!».

У працоўным дэсанце прымуць удзел больш за паўсотні прадстаўнікоў Саюзнай моладзі сталіцы — байцы студэнцкіх атрадаў і актывісты БРСМ, якія навучаюцца ў ВНУ Мінска.

Для адных удзел у акцыі стане своеасаблівым дэбютам ў падобных грамадскіх ініцыятывах, для іншых — ужо звыклай справай. Традыцыйна перад працоўным пачынам з усімі ўдзельнікамі будзе праведзены абавязковы інструктаж па ахове працы.

Нагадаем, у 2015-2016 гадах рэканструкцыя стадыёна «Дынама» была аб’яўлена Мінскай гарадской маладзёжнай будоўляй. Тут працаваў зводны інтэрнацыянальны студэнцкі будаўнічы атрад з Беларусі, Расіі, Украіны.

Рэканструкцыя стадыёна выходзіць на фінішную прамую, таму ў планах арганізатара працоўнай акцыі — Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ — не толькі аказаць дапамогу ў навядзенні парадку, але і даць моладзі на ўласныя вочы пабачыць, як ідзе будаўніцтва, і па- магчымасці ўнесці свой уклад у гэтую справу.

Нагадаем, БРСМ сталіцы працуе на аб’ектах II Еўрапейскіх гульняў 2019 у Мінску на пастаяннай аснове.

Сяргей РАСОЛЬКА, Звязда