Сталічны Саюз моладзі правядзе

працоўную акцыю на стадыёне «Дынама»

17 мая Мінская гарадская арганізацыя БРСМ правядзе на стадыёне “Дынама” ў сталіцы маладзёжную працоўную акцыю “Праца Крута!”

Рэканструкцыя спартыўнай арэны блізкая да фінішу. Абноўлены стадыён стане пляцоўкай, на якой пройдуць многія знакавыя падзеі II Еўрапейскіх гульняў 2019 у Мінску.

Больш за 100 прадстаўнікоў Саюзнай моладзі сталіцы — байцы студэнцкіх атрадаў і актыў БРСМ — акажуць дапамогу гораду ў добраўпарадкаванні гэтага знакавага аб’екта. Яны працягнуць чысціць тэрыторыю стадыёна ад будаўнічага смецця, а таксама дапамогуць будаўнікам з іншымі дапаможнымі работамі.

Нагадаем, у Год моладзі рэканструкцыя сталічнага стадыёна “Дынама” была абвешчаная Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам “Мінскай гарадской маладзёжнай будоўляй” на перыяд 2015-2016 гадоў. Тут працаваў інтэрнацыянальны студэнцкі будаўнічы атрад з Беларусі, Расіі, Украіны.

Сяргей РАСОЛЬКА, Звязда