Эскиз оформления растяжки_01

Дзень вышыванкі пройдзе ў Мінску напярэдадні Дня незалежнасці

5. Ганцевичский район. Дарья Артеменко на фото. Автор фото Тамара Ельнова

 

2 ліпеня з 12.00 да 23.00 Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» арганізуюць ля сталічнага Палаца спорту маладзёжны праект-свята «Дзень вышыванкі».

1

Для даведкі: вышыты нацыянальны арнамент з’яляецца візітнай карткай беларусаў. Гэта не проста ўпрыгажэнне, а своеасаблівы шыфр, перададзены нам праз стагоддзі продкамі. Кожны ўзор у арнаменце — сімвал, які валодае магутнай энергетыкай і нясе пэўны пасыл. Арнаменты працягваюць актыўна вывучацца сучаснымі навукоўцамі як найбагацейшая крыніца інфармацыі пра жыццё папярэдніх пакаленняў.

4. Ганцевичский район. Дарья Артеменко на фото. Автор фото Тамара Ельнова

2. Ганцевичский район. Дарья Артеменко на фото. Автор фото Тамара Ельнова

У нашы дні адзенне з традыцыйнай вышыўкай не толькі не страціла сваю актуальнасць, а становіцца па-сапраўднаму модным і ўсё больш папулярным у беларусаў.

1. Ганцевичский район. Дарья Артеменко на фото. Автор фото Тамара ЕльноваУ 12 гадзін на пляцоўцы каля Палаца спорту разгорнецца выстава-продаж вырабаў майстроў народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва рэспублікі «Красуй, горад майстроў!» і майстар-класы па народных рамёствах.

У 14 гадзін ад скрыжавання праспекта Пераможцаў з вуліцай Няміга стартуе святочны арт-парад «Пад сцягам у вышыванках». Шэсце прадстаўнікоў таленавітай і адоранай моладзі з усіх рэгіёнаў краіны аб’яднае ўдзельнікаў творчых і фальклорных калектываў, духавых і інструментальных аркестраў, танцавальных школ, тэатраў, прадстаўнікоў розных прафесій, нацыянальных культур, папулярных субкультур і аб’яднанняў.

У 14.30 на галоўнай сцэне каля Палаца спорту адбудзецца ўрачыстае адкрыццё свята і стартуе творчая эстафета «Арт-фолк» —канцэртная праграма, якая складаецца з нумароў творчых калектываў і папулярных эстрадных выканаўцаў.

Падчас свята пройдзе акцыя «Гэта НАША» з раздачай стужачак з нацыянальным арнаментам, стварэннем калектыўнага пано, флэш-мобам «Славянскія матывы». У праграме таксама стрыт-арт «Родныя ўзоры», фотагалерэя і ўзнагароджанне пераможцаў фотаконкурсу «Сэлфі&фота ў вышыванцы», а таксама фотасесія ў вышыванках.

На асноўнай пляцоўцы разгорнецца маштабная інтэрактыўная экспазіцыя «Фолк-кірмаш», на якой кожная вобласць і горад Мінск прэзентуюць свае арыгінальныя замалёўкі, якія адлюстроўваюць фальклор рэгіёнаў краіны: традыцыйныя абрады, касцюмы, гульні, побыт, народныя рамёствы. Будзе арганізавана праца арнаментальнага боды-арт-салона, размалёўванне маек, пляцоўкі народных гульняў, конкурс «Азбука вышыванкі» і многае іншае.

Акрамя гэтага, удзельнікаў свята парадуе дэфіле мадэляў «Стыль. Натхненне. Прыгажосць» у касцюмах з элементамі вышыўкі ад беларускіх дызайнераў і вытворцаў, а таксама рыцарскія турніры за званне «Адважны рыцар».

Заключным мерапрыемствам свята стане маладзёжная дыскатэка Disсo-folк «Вышыванка.by» і творчы конкурс «Бітва дыджэяў» з удзелам беларускіх дыджэяў з усіх рэгіёнаў краіны і г.Мінска, зорак беларускай эстрады. Абавязковая ўмова для канкурсантаў— наяўнасць у музычнай праграме тэматычных музычных кампазіцый, рэміксаваных самімі ўдзельнікамі.

Дарэчы, напярэдадні свята па ўсёй краіне пройдуць акцыі «Падары нованароджанаму вышыванку», «Падары вышыванку сябру», флэш-моб «Усе ў вышыванках», тэматычныя выставы і паказы ў музеях, бібліятэках, кінатэатрах і тэатрах, стварэнне агульнанацыянальнага арнаментальнага пано «Спадчына нацыі» з элементамі з вышыўкай ад кожнага рэгіёна.

Арганізатары спадзяюцца, што ініцыятыва правядзення свята «Дзень вышыванкі» напярэдадні Дня Рэспублікі стане нараджэннем добрай традыцыі, скіраванай на папулярызацыю нацыянальнай культуры, пашырэнне духоўнай свядомасці беларусаў і захаванне злучальнай ніткі пакаленняў.

Надзея Нікалаева, «Звязда»

Фатограф: Тамара Яльнова
Мадэль: Дар’я Арцёменка

Day embroidery_A4_01_print-01

ПРАГРАМА 

мерапрыемстваў свята

«ДЗЕНЬ ВЫШЫВАНКІ»

2 ліпеня 2016 г.

г. Мінск,

пляцоўка каля Палаца спорту

 

Дата, час Назва мерапрыемства
12.00-22.00  

«Красуйся, горад майстроў!»

Выстава-продаж вырабаў майстроў народных промыслаў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстар-класы, продаж сувеніраў, нацыянальная кухня

14.00 Арт-парад «Пад сцягам у вышыванках»

Шэсце ўдзельнікаў мерапрыемстваў свята

14.30 Цырымонія адкрыцця свята «Дзень вышыванкі»
15.00 Акцыя «Гэта НАША»

Раздача стужак з вышыванкай; стрыт-арт «Родныя ўзоры»; фотагалерэя і ўзнагароджанне пераможцаў фотаконкурсу «Сэлфі&фота з вышыванкай»; фотасесія ў вышыванках і тэматычных тантамарэсках

15.00 «Фолк-кірмаш»

Інтэрактыўная экспазіцыя тэматычных пляцовак-прэзентацый ад абласцей і г.Мінска. Арнаментальны боды-арт-салон, размалёўванне маек, пляцоўкі народных гульняў, конкурс «Азбука вышыванкі».

15.30 «Стыль. Натхненне. Прыгажосць»

Дэфіле мадэляў у касцюмах з элементамі вышыванкі ад беларускіх дызайнераў і вытворцаў

15.30 «Адважны рыцар»

Рыцарскія турніры, тэматычная выстава

16.00 «Арт-фолк»

Канцэртная праграма ад абласцей і г.Мінска, творчых калектываў, папулярных эстрадных выканаўцаў

21.00- 23.00 Disсofolк «Вышыванка.by»

Маладзёжная дыскатэка