«Адкрыты дыялог» «Навука і рэлігія»

пройдзе ў Любані

????????????????????????????????????

12 студзеня ў Любані адбудзецца «Адкрыты дыялог» на тэму «Навука і рэлігія», арганізатарам якога выступае Любанскі раённы камітэт БРСМ. Мерапрыемства адбудзецца ў малой зале райвыканкама.

Актуальная дыскусія аб’яднае больш за трыццаць чалавек — прадстаўнікоў моладзі, якая працуе і вучыцца, а таксама з прадпрыемстваў і грамадскіх арганізацый раёна. У якасці экспертаў выступяць старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Статкевіч і благачынны Любанскага царкоўнай акругі, настаяцель храма Праабражэння Гасподняга айцец Аляксандр. Вядучым дыялогу будзе галоўны рэжысёр Любанскага раённага цэнтра культуры і вольнага часу Ігар Мурленка, асноўным дакладчыкам — першы сакратар Любанскага раённага камітэта БРСМ Вольга Радчэня.

Ці сумяшчальная навука з рэлігіяй і ці магчыма аб’яднанне навуковага і рэлігійнага падыходаў для пошуку адказаў на выклікі нашага часу? Як навука і рэлігія ўплывае на сучасную моладзь? На гэтыя і іншыя пытанні паспрабуюць знайсці адказы ўдзельнікі «Адкрытага дыялогу».

Сяргей РАСОЛЬКА, Звязда