На Гомельшчыне распачынаецца інтэрактыўная

дзелавая гульня “Азбука грамадзяніна”

9 верасня Гомельская абласная арганізацыя БРСМ дае старт праекту “Азбука грамадзяніна” — інтэрактыўнай дзелавой гульні, скіраванай на павышэнне электаральнай актыўнасці юнакоў і дзяўчат, які напярэдадні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання будзе рэалізаваны ва ўсіх раёнах Гомельшчыны з удзелам маладых выбаршчыкаў, у тым ліку і тых, хто галасуе ўпершыню.

Першая дзелавая гульня «Азбука грамадзяніна” адбудзецца ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны. Яна аб’яднае больш за паўсотні будучых выбаршчыкаў — першакурснікаў устаноў вышэйшай адукацыі горада над Сожам. Падзяліўшыся на тры каманды для больш зручнага мазгавога штурму, студэнцкая моладзь на працягу акадэмічнай гадзіна пры дапамозе мадэлявання розных сітуацый будзе ўцягнутая ў працэсы ўзаемадзеяння адзін з адным.

Дзелавая гульня складаецца з пяці блокаў. Першыя чатыры — інтэрактыў, нацэлены на абнаўленне базы ведаў па форме дзяржаўнага кіравання, парламенцкай сістэме, парадку фарміравання і работы Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, функцыях Парламента і дэпутацкага корпуса. Пяты — непасрэдна сама гульня, падчас якой маладыя людзі прымераць на сябе ролю грамадскіх і палітычных дзеячаў і паўдзельнічаюць у працэсе разгляду законапраекта і канчатковага прыняцця закона.

Праект “Азбука грамадзяніна”, які не мае аналагаў у Беларусі, ініцыяваны Гомельскім гарадскім камітэтам БРСМ сумесна з юрыдычным факультэтам Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

Сяргей РАСОЛЬКА, Звязда