БРСМ: Служым Беларусi!

Фото — БЕЛТА

У Мінску 10 лістапада адбудзецца вучэбна-трэніровачны збор для ўдзельнікаў МААП. Арганізатарам мерапрыемства выступаюць Мінская гарадская арганізацыя БРСМ і Мінскае гарадское ўпраўленне МНС. У зборы прымуць удзел тры сотні лепшых байцоў маладзёжных атрадаў аховы правапарадку сталіцы (МААП).

Праграмай мерапрыемства прадугледжана работа тэматычных секцый і пляцовак: удзельнікаў пазнаёмяць са спецыялізаванай аварыйна-выратавальнай тэхнікай, абучаць навыкам тушэння пажараў, аказанню першай медыцынскай дапамогі, асновам вышуковай работы, прыёмам самаабароны. Таксама адбудзецца майстар-клас па рукапашнаму бою.

Для камандзіраў маладзёжнага праваахоўнага руху БРСМ сталіцы МААП будуць арганізаваны секцыі па прававых аспектах дзейнасці маладзёжных атрадаў аховы правапарадку і добраахвотных дружын, а таксама парктычныя заняткі па кіраванні і камунікацыям.

Цэнтральным мерапрыемствам збору стане адкрыты дыялог “Сучасны стан  перспектывы развіцця маладзёжнага праваахоўнага руху г. Мінска”. Аспектам актуальнай дыскусіі стане ўзаемадзеянне МААП з сілавымі структурамі.

Завершыцца збор цырымоніяй узнагароджання лепшых байцоў і атрадаў МААП сталіцы.

Сяргей РАСОЛЬКА, Звязда