У Гомелі для моладзі адкрыюць

«Школу сцэнарыстаў»

12 лютага Гомельская гарадская арганізацыя БРСМ адкрывае школу сцэнарыстаў для маладых людзей, якія жадаюць асвоіць новую прафесію.

Адкрыццё і уступны занятак пройдзе ў забаўляльным цэнтры “Вежа” (вуліца Кірава, 89а, 3 паверх, пачатак у 18.00).

“Школа сцэнарыстаў” — гэта адукацыйная праграма, якая складаецца з 10 заняткаў, па выніках якой маладыя людзі змогуць асвоіць новую цікавую і запатрабаваную ў свеце прафесію.

Выкладчык школы —  Алег Масціч — сцэнарыст такіх праектаў і серыялаў, як “Кухня”, “Дах свету”, “Даеш, моладзь!”, “Анжаліка”, “Дзякуй Богу, ты прыйшоў”, «6 кадраў» і іншых.

Сяргей РАСОЛЬКА, Звязда