У сталіцы адбудзецца гарадскі этап акцыі

“Аднаўленне святынь Беларусі”

13 верасня у Мінску пройдзе гарадскі этап рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Аднаўленне святынь Беларусі”.

Больш за 50 сталічных валанцёраў руху “Добрае Сэрца” адправяцца добраўпарадкоўваць Храм іконы Божай Маці “Усецарыцы”. Хлопцы і дзяўчаты дапамогуць ва ўборцы тэрыторыі, рубцы дроў, падмятанні дарожак, вынесуць будаўнічы смецце, акажуць дапамогу ў цагляным муры.

Пасля працоўнай акцыі валанцёраў чакае чаяванне з настаяцелем прыхода храма іконы Божай Маці “Усецарыцы”, старшынёй Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэем Кірылам Уладзіміравічам Шолкавым.

Таксама адбудзецца ўзнагароджанне лепшых валанцёраў сталіцы: яны атрымаюць падзякі і падарункі ад Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ.

Сяргей РАСОЛЬКА, Звязда