Гарачыя лініі

imagesГарачыя лініі па аказанні дапамогі ў працаўладкаванні маладых людзей пачалі працаваць пры тэрытарыяльных камітэтах БРСМ.

Моладзь сёння хоча працаваць, але не заўсёды ведае, куды звярнуцца і як знайсці работу. БРСМ пастараецца аказаць садзейнічанне ў працаўладкаванні маладых людзей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.

На гарачыя лініі можна звяртацца па тэлефонах: у Брэсце — 8 0162 2114 47; у Віцебску — 8 0212 42 68 87; у Гомелі — 8 0232 57 14 00; у Гродне — 8 0152 77 02 50; у Мінскай вобласці — 8 0172 89 15 28; у Магілёве — 8 0222 76 67 14; у Мінску — 8 0172 84 85 54.

Акрамя таго, Маладзёжная лабараторыя сацыялагічных даследаванняў ЦК ГА «БРСМ» абвясціла аб запуску новага маштабнага рэспубліканскага даследавання «Моладзь на рынку працы». У перыяд з 22 сакавіка па 3 красавіка ва ўсіх рэгіёнах краіны пройдзе сацыялагічнае апытанне, мэтай якога з’яўляецца вывучэнне становішча моладзі Беларусі на рынку працы.

Сяргей РАСОЛЬКА, Звязда