Кветкі пакаленняў

Подробности: Комсомольская правда в БеларусиЗвяздаМИРБеларусь 1СБ-Беларусь сегодня, БелТА ( видео), ОНТСТВ, Минск-НовостиФотохроника БелТА, БелТА, Фотохроника БелТА, БелТА, БелТА, БелТА, БелТА, БелТА, БелТА, БелТА,БелТА, СТВ,  БелТА, БелТА, БелТА

Учора ў мінскім парку Перамогі распачаўся новы праект Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі — «Дыялог пакаленняў «Кветкі Вялікай Перамогі». У ім узялі ўдзел каля 150 маладых дэлегатаў V Усебеларускага народнага сходу з усіх рэгіёнаў Беларусі, ветэраны вайны і працы, палітыкі, дзеячы культуры, прадстаўнікі спорту, бізнесу, навукі. Экспертамі ў дыялогу паміж моладдзю і сталым пакаленнем выступілі дзяржаўныя дзеячы.

— Удзел моладзі ў такім значным мерапрыемстве, як Усебеларускі сход, гэта не проста неабходнасць — гэта важна, — мяркуеНаталля Качанава, намеснік прэм’ер-міністра. — Таму што мы будзем абмяркоўваць перспектывы развіцця нашай дзяржавы на бліжэйшае пяцігоддзе. Моладзь — гэта тое пакаленне, якому давядзецца рэалізоўваць усе гэтыя планы. Правядзенне такога мерапрыемства, як «Дыялог пакаленняў» — гэта магчымасць пачуць меркаванне маладых людзей, як яны ацэньваюць тое, што зараз адбываецца ў нашай краіне. Але яшчэ больш важна адчуць клопат маладога пакалення аб нашай краіне.

Па словах намесніка прэм’ер-міністра, дзяржава ўсебакова падтрымлівае маладых людзей. У іх ёсць магчымасць атрымліваць якасную адукацыю, пры стварэнні сям’і ці падчас размеркавання — разлічваць на матэрыяльную дапамогу. «Гэта прыярытэтныя пытанні для краіны», — падкрэсліла яна.

Па словах Андрэя Белякова, першага сакратара ЦК БРСМ, такога кшталту мерапрыемствы, як «Дыялог пакаленняў», арганізоўваюцца для таго, каб забяспечыць пераемнасць, наладзіць сувязь паміж маладымі і сталымі людзьмі. «Мы сабраліся для таго, каб і абмеркаваць кірункі развіцця краіны, і атрымаць параду ад больш дасведчаных, і паслухаць мудрых людзей. Бо для моладзі — дэлегатаў сходу — вельмі важны наказ, які яны атрымалі сёння», — лічыць кіраўнік БРСМ. Падобныя мерапрыемствы, паведаміў Андрэй Белякоў, пройдуць ва ўсёй краіне.

«Усебеларускі сход — гэта традыцыя Беларусі постсавецкага перыяду (яны адбываюцца з 1996 года), бо ніякай іншай формы, калі непасрэдна раяцца з народам, сучаснае грамадства не прыдумала, — лічыць эксперт «Дыялогу» Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. — Існуе і рэферэндум, але гэта дарагое мерапрыемства і ў ім няма жывога голасу асобных грамадзян, якія могуць выступіць. Чаму моладзь? Бо менавіта ім — будаваць нашу краіну і рухаць яе наперад у бліжэйшыя пяць, дзесяць і пятнаццаць гадоў… Лічу, што моладзь на вопыце Усебеларускіх сходаў не толькі дае парады, яна вучыцца кіраваць краінай». Лідзія Ярмошына таксама паведаміла, што «8 чэрвеня стане вядомы каляндарны план правядзення дзвюх выбарчых кампаній».

Аўтар: Вераніка Пуставіт , «Звязда»

Фота Надзеі БУЖАН