Маладыя гатовы ісці ў парламент

СМИ о проекте: Беларусь 1, Беларусь 1, ЗвяздаСБ — Беларусь сегодняБелТАОНТСТВБелТА (медиа)БелТАФотохроника БелТАМинск-Новости БелТА, ЗвяздаБелТАБелТА, БелТАБелТАПереходный возрастСБ — Беларусь сегодня, Звязда,  СБ — Беларусь сегодня, Знамя юности, Звязда, БелТА (медиа), Правда7 дней,СТВОНТБеларусь 1, БелТАБелТАФотохроника БелТАФотохроника БелТАБелТА, БелТА, БелТА, Звязда, СБ —Беларусь сегодня,  СБ — Беларусь сегодняСБ — Беларусь сегодняЗнамя юности,  СТВ, ОНТБеларусь 1Беларусь 1




Колькасць кандыдатаў у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў ва ўзросце да 30 гадоў складае 10% ад усіх зарэгістраваных. Першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Андрэй БЕЛЯКОЎ лічыць, што гэтага недастаткова. Ролю маладых людзей ў палітыцы абмеркавалі падчас «Адкрытага дыялогу» на тэму «Моладзь і выбары: формула адказнасці».

Моладзі адчынены дзверы

— Я падзяліў бы два паняцці: хто будзе абраны дэпутатам і хто вылучаецца ў якасці кандыдата, — заўважае Андрэй Эдуардавіч. — Што тычыцца кандыдатаў, 10% — гэта мала. Да 31 года чалавек ужо фарміруе ў сабе шэраг якасцяў, якія могуць дазволіць вырашаць пытанні на ўзроўні дэпутата. І гэта вопыт. Мы будзем працаваць у гэтым кірунку, каб з кожным годам у моладзі было больш жадання праявіць сябе, у перспектыве нешта зрабіць для сваёй краіны. Самая галоўная мэта кожнага кандыдата ў дэпутаты, па маім глыбокім перакананні, — прынесці карысць для сваёй дзяржавы, сваёй тэрытарыяльнай акругі. На жаль, можна канстатаваць, што частка кандыдатаў, якія сёння ідуць на выбары, перш за ўсё думаюць пра тое, каб сябе забяспечыць. Людзі часта не разумеюць, што кандыдат і потым дэпутат — гэта каласальная адказнасць. Трэба гаварыць, у тым ліку, пра маральныя арыенціры і дзелавыя якасці.

Удзел у абмеркаванні прынялі і міжнародныя назіральнікі за бягучай выбарчай кампаніяй. Вольга КРЭМСКАЯ, прадстаўнік місіі назіральнікаў Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД, падзялілася сваім поглядам на палітычную актыўнасць моладзі:

— У Гомельскай вобласці, калі праходзіла рэгістрацыя кандыдатаў, мы бачылі, што было вельмі шмат назіральнікаў ад БРСМ, моладзь была задзейнічана і ў рабоце выбарчых камісій. Я не лічу, што ў юнакоў і дзяўчат мала вопыту для актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці краіны. Па-першае, яны чатыры гады таму ўжо назіралі за выбарчым працэсам у парламент. Па-другое, цяпер ёсць усе медыйныя магчымасці: пра ўсё можна даведацца на інфармацыйных парталах. Я ўбачыла вельмі значную палітычную актыўнасць моладзі не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах.

Працуем сумленна

Больш за 2700 прадстаўнікоў БРСМ акрэдытаваны ў якасці назіральнікаў за выбарамі ў ніжнію палату беларускага парламента.Першы прарэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Аляксандр ІВАНОЎСКІ пазначыў ролю, якую яны будуць выконваць у выбарчым працэсе:

— Мы бачым, як на сайце Цэнтрвыбаркама з’яўляюцца метадычныя матэрыялы. Яны назапашваюцца, акумулюючы наш і замежны вопыт. Там прапісана, у тым ліку, як трэба працаваць назіральнікам. А гэта павышае палітычную культуру. Назіральнікі патрэбныя яшчэ для таго, каб на падзеі мелася некалькі пунктаў гледжання. Яны павінны ў выпадку скаргі або звароту аднавіць тую карціну, якая была. Назіраць на свае вочы палітычную барацьбу — гэта вельмі важна і цікава.

А межы работы будучых дэпутатаў акрэсліў старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Іван ГАРДЗЕЙЧЫК. Ён адзначыў, што «кожны на сваім месцы павінен працаваць прафесійна. І трэба, каб чалавек, які заняў крэсла дэпутата, нездарма правёў у ім свой тэрмін. Ён павінен далей працягнуць сваё развіццё. З дэпутата можа вырасці добры кіраўнік».

За прафесіяналамі

Адным з «сакрэтаў» добрай работы з’яўляецца жыццёвы і прафесійны вопыт, у тым ліку па вырашэнні праблем выбаршчыкаў. Як трэба адносіцца да сваёй пасады, расказала намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Святлана СІТНІКАВА:

— Я з’яўляюся дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў. Парламент — гэта людзі, якія працуюць з законамі. А праца ў мясцовых саветах набліжана да практыкі, дзе законы рэалізуюцца. Дэпутацкі абавязак — дапамагаць вырашаць пытанні практычнага характару. Гэта грамадская нагрузка, акрамя асноўнай працы. Неабыякавы чалавек, які мае вопыт і які гатовы ім падзяліцца, павінен ісці на гэтую пасаду. Гэта адказнасць за тое, што мы робім.

У дыскусіі прымалі ўдзел і маладыя людзі з усіх рэгіёнаў краіны. Сярод якасцяў і навыкаў, якія яны жадаюць убачыць у кандыдатаў у дэпутаты, юнакі і дзяўчаты адзначылі вопыт работы, жаданне працаваць над сабой і рабіць усё магчымае на карысць дзяржавы.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Новости по теме на сайте brsm.by:

В «Открытом диалоге»

«Открытый диалог «Молодежь и выборы: формула ответственности» прошел в Минске (фото)

Разговор на дискуссионной площадке

Открытый диалог «Молодежь и выборы: формула ответственности»

Открытый диалог: БРПО и БРСМ — история, настоящее и будущее

Сделай свой выбор

Обсудили актуальные вопросы

Избирательные системы, плюсы и минусы

Пресс-релиз «Открытый диалог «Молодежь и выборы: формула ответственности»

Пионеры Гомельской области присоединятся к проекту БРСМ «Открытый диалог»

«Открытый диалог» в Лиде

Выбираем студотряд!

Открытый диалог в студенческом отряде

Пригласили на дискуссию

Открытый диалог в Могилеве (фото)

Открытый диалог в Могилеве

Дерзай, пока молодой

Сёння завяршаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты

«Открытый диалог» в Шклове

БРСМ предлагает в новом учебном году провести первым урок «Беларусь — крынiца натхнення»

«Открытый диалог «Молодежь и выборы: формула ответственности» (итог)

Онлайн-конференция в пресс-центре БелТА «Открытый диалог «Молодежь и выборы: формула ответственности» (анонс)

Онлайн-конференция «Открытый диалог «Молодежь и выборы: формула ответственности» (видео БелТА)

Онлайн-конференция «Открытый диалог «Молодежь и выборы: формула ответственности» (видео Беларусь 1)

Онлайн-конференция «Открытый диалог «Молодежь и выборы: формула ответственности» (видео ОНТ)

Онлайн-конференция «Открытый диалог «Молодежь и выборы: формула ответственности» (видео СТВ)

Онлайн-конференция «Открытый диалог»

«Открытый диалог» ценен возможностью прямого общения авторов идей и адресатов — Беляков

Красноруцкий: успех взаимодействия власти с молодежью зависит от эффективной обратной связи — Павел Красноруцкий

Молодежный лагерь «Бе-La-Русь» имеет большой объединяющий потенциал — Красноруцкий

Открытый диалог (ММЛ «Бе-Lа-Русь», Беларусь 1, Главный эфир)

Открытый диалог (ММЛ «Бе-Lа-Русь», ОНТ, Контуры)

Открытый диалог (ММЛ «Бе-Lа-Русь»,  СТВ)

Открытый диалог (ММЛ «Бе-Lа-Русь», Беларусь 1)

Открытый диалог (ММЛ «Бе-Lа-Русь», ОНТ)

«Открытый диалог» стартовал в ММЛ «Бе-La-Русь» (Фото)

Проект «Открытый диалог»