БРСМ і Саюз моладзі ААЭ плануюць

абмеркаваць перадумовы мемарандума

_MG_6104

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і міжнародны дэпартамент Галоўнай адміністрацыі па справах развіцця моладзі і спорту Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў зацікаўлены ў развіцці міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва. Такое меркаванне было выказана сёння падчас сустрэчы кіраўніцтва БРСМ з дырэктарам міжнароднага дэпартамента Галоўнай адміністрацыі па справах развіцця моладзі і спорту ААЭ спадарыняй Худа аль-Мухейры, якая адбылася ў Рэспубліканскім доме моладзі.

DSC_0198

Сакратар ЦК Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, каардынатар міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва БРСМ Вікторыя Мянанава патлумачыла, што дадзеная сустрэча рыхтавалася з верасня бягучага года і стала вынікам усебаковай падтрымкі ініцыятывы БРСМ Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Пасольствам Рэспублікі Беларусь у ААЭ.

— Мы праінфармавалі дырэктара міжнароднага дэпартамента аб прыярытэтных кірунках дзейнасці БРСМ, праграмах і праектах нашай арганізацыі, а таксама ўнеслі шэраг прапаноў па магчымым супрацоўніцтве, — расказала Вікторыя Мянанава.

Сакратар ЦК БРСМ адзначыла, што кіраўнік дэпартамента выказала меркаванне пра тое, што ў маладзёжных арганізацый ААЭ і Беларусі падобныя мэты, задачы, кірункі дзейнасці, і ёсць імкненне да развіцця супрацоўніцтва. «У прыватнасці, спадарыня Худа аль-Мухейры зацікавілася ідэяй нашага Саюза моладзі аб абмене валанцёрамі ў спартыўнай сферы падчас правядзення значных спартыўных мерапрыемстваў, вопытам БРСМ у арганізацыі другаснай занятасці моладзі, інавацыйнай дзейнасці і моладзевага прадпрымальніцтва» — падкрэсліла Вікторыя Мянанава.

_MG_6095

У ходзе сустрэчы спадарыняй Худа аль-Мухейры таксама было выказаны меркаванне пра тое, што міжнародны дэпартамент Галоўнай адміністрацыі па справах развіцця моладзі і спорту ААЭ назапасіў вялікі досвед працы з моладдзю і сёння ёсць прамыя перадумовы для падпісання мемарандума аб супрацоўніцтве паміж БРСМ і Эмірацкім саветам моладзі.

Нагадаем, развіццё міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці БРСМ. Саюз моладзі праводзіць у гэтым напрамку шматвектарную палітыку. У прыватнасці. Саюз моладзі супрацоўнічае з ТАА «Расійскі Саюз Моладзі», «Расійскімі студэнцкімі атрадамі», з’яўляецца арганізацыяй-партнёрам у Маладзёжным савеце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, развівае адносіны з Саветам па справах моладзі дзяржаў — удзельніц СНД, маладзёжнымі арганізацыямі Еўрапейскага саюза і Маладзёжным дэпартаментам Савета Еўропы і інш.

Сёлета БРСМ падпісаў мемарандумы аб супрацоўніцтве з ГА «Маладзёжнае крыло «Жас Атан» пры партыі «Нур Атан», найбуйнейшай маладзёжнай арганізацыяй Рэспублікі Казахстан, і Нацыянальным саветам маладзёжных арганізацый Рэспублікі Азербайджан.

У бліжэйшай перспектыве Саюз моладзі мае намер наладзіць кантакты з Маладзёжным саюзам Германіі і на рэспубліканскім узроўні з Саюзам сельскай моладзі Польшчы.

Сяргей РАСОЛЬКА, Звязда