Моладзь будуе Саюз

Напярэдадні V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў горадзе Усесаюзнай ударнай камсамольскай будоўлі — Наваполацку — упершыню збяруцца тры сотні байцоў студэнцкіх атрадаў, прадстаўнікоў штабоў усіх узроўняў з Беларусі і Расіі. Мерапрыемства пройдзе 21—23 верасня. Сярод запрошаных гасцей злёту «Моладзь будуе Саюз» будуць і ветэраны студатрадаўскага руху, прадстаўнікі органаў заканадаўчай і выканаўчай улады.

Праграма сустрэчы вельмі насычаная. Напрыклад, адбудзецца конкурс прэзентацыйных відэаролікаў «Адзін рух — адна любоў!», будзе дадзены старт студатрадаўскага квэсту. Пройдуць акцыі «Памяць пакаленняў» каля мемарыяльнага комплексу «Першая палатка», «#ЗаДело!». Адбудзецца сустрэча моладзі з прадстаўнікамі заканадаўчай і выканаўчай улады Саюзнай дзяржавы «Адкрытая трыбуна». Запланаваны адукацыйныя пляцоўкі, круглыя сталы, майстар-класы, трэнінгі

Будзе і спартакіяда з бульбатлонам, перацягваннем каната, дартсам, скачкамі з месца, эстафетай 4х100. Пройдзе творчы фестываль «На скрыжаваннях шляхоў і меркаванняў…», танцавальна-конкурсная праграма «Байцоўка-паці» і многае іншае, у тым ліку розныя экскурсіі.

Сяргей РАСОЛЬКА, Звязда

Мы всегда с вами:

ВКонтакте

Instagram

Facebook

Twitter

Telegram