Тысячи открыток будут отправлены по разным

адресам: в стране проходит масштабный

проект «Паштоўка.БЕЛ»

Пажаданнi ад сэрца

Днямi стартаваў маштабны рэспублiканскi праект «Паштоўка.БЕЛ» у фармаце «пасткросiнг»: сэнс у тым, каб яркiя тэматычныя паштоўкi трапiлi ў самыя аддаленыя куткi краiны. Сотнi картак ужо дастаўлены ў гарады i вёскі: адпраўшчыкi напiсалi на розныя адрасы цёплыя пажаданнi, апусцiлi паштоўкi ў паштовыя скрынi без марак — паштальёны дастаўляюць вестачкi абсалютна бясплатна.

Праект стартаваў падчас фестывалю мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску» i ўжо дабраўся да Магiлёва, Гомеля i Брэста. Далей паштоўкi будуць распаўсюджваць да 25 лiпеня па маршруце Гродна — Маладзечна — Мiнск. Кропкi на карце выбраны невыпадкова: менавiта так iдзе спецыяльны цягнiк «#Беларусь. Моладзь. Натхненне». На iм калясiць маладзёжная каманда — таленавiтыя студэнты, маладыя вучоныя, спартсмены, сельская моладзь, удзельнiкi студатрадаўскага руху, валанцёры, блогеры. Яны падарожнiчаюць на стылiзаваным сiмволiкай праекта чыгуначным саставе: рабяты прымаюць удзел у адкрытых дыялогах i знаёмяцца са славутасцямi, створанымi ў эпоху незалежнай Беларусi. А таксама раздаюць паштоўкi.

Аляксандра Лугоўская, загадчык аддзела праектнай дзейнасцi Цэнтральнага камiтэта Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi, расказала падрабязнасцi:

— Мы зрабiлi камплект з 26 тэматычных паштовых картак «за Беларусь!» з выявамi архiтэктурных збудаванняў, узведзеных i рэканструяваных пад патранатам Кiраўнiка дзяржавы з удзелам байцоў студэнцкiх атрадаў. Напрыклад, шмат каму спадабалася паштоўка з фатаграфiяй Аўгустоўскага канала — яго рэканструкцыя ў 2005 годзе стала першай маладзёжнай будоўляй суверэннай Беларусi. Таксама надрукаваны маляўнiчыя паштоўкi з выявамi пераможцаў конкурсу «Сэлфi&фота з вышыванкай» i ўдзельнiкаў праекта «Беларусь — брэнд маладых».

Падчас падарожжа маладыя людзi раздаюць паштоўкi ўсiм жадаючым — на чыгуначных станцыях i ў месцах правядзення мерапрыемстваў. Галоўная ўмова для адпраўшчыкаў — запоўнiць адваротны бок карткi i апусцiць яе ў любую паштовую скрыню, размешчаную на тэрыторыi краiны. Аляксандра Лугоўская дадае:

— Наклад паштовак абмежаваны. Да таго ж у рэгiёнах плануецца раздача не ўсяго камплекта, а толькi некалькiх вiдаў. Пасля 25 лiпеня пачнецца другая частка праекта: удзельнiкi павiнны будуць сабраць усе 26 паштовых картак з рознымi выявамi. Першыя пяць шчаслiўчыкаў атрымаюць спецыяльны прыз — калекцыйны камплект «Паштоўка.БЕЛ» у спецыяльнай эксклюзiўнай упакоўцы. Звязацца з намi можна праз афiцыйную суполку БРСМ у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». Для ўдзелу прыдатныя толькi запоўненыя паштоўкi з указаннем адрасоў адпраўшчыка, адрасата i добрым пажаданнем. Усе паштоўкi павiнны быць запоўнены рознымi людзьмi.

Дарэчы, «Паштоўка.БЕЛ» — новы сумесны праект БРСМ з РУП «Белпошта», ТАА «Белбрэндаўдыт» i Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасцi дзяцей i моладзi.

Юлия Попко, Рэспублiка