«ПершакурснікFESTival» пройдзе

8 верасня ў Белдзяржуніверсітэце

Асноўныя мерапрыемствы студэнцкага фестывалю разгорнуцца ва ўнутраным дворыку БДУ.

Для маладых людзей гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца не толькі з іншымі шчаслівымі першакурснікамі, але і з кіраўніцтвам універсітэта. У рамках фестывалю пройдзе адкрыты дыялог паміж студэнтамі і рэктарам БДУ, акадэмікам Сяргеем Абламейкам на тэму “Моладзь і традыцыі: сучаснасць і будучыня”. Сустрэча адбудзецца ў габеленавай зале будынку рэктарата.

У рамках фестывалю будзе арганізавана работа секцый “Музыка”, “Спорт», “Фота”, “Фуд”, “Боды-арт салон”, “Квесты”, “Дзяцінства”, “Інфа”, “Навука” і іншых. А на пляцоўцы “Дзяцінства” першакурснікам будзе прапанавана публічна развітацца з любімымі гульнямі іх  дзяцінства: марскі бой, рызінка, крыжыкі-нулікі. Самых актыўных удзельнікаў чакаюць заахвочвальныя салодкія пачастункі.

Працягне праграму фестывалю святочны канцэрт, падрыхтаваны творчымі калектывамі БДУ і зоркамі беларускай эстрады. Працаваць тэматычныя пляцоўкі фестывалю будуць да 18.00.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла пярвічная арганізацыя БРСМ БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА, Звязда