Подпіс у падтрымку

mFpFpSzBOdI

Як вядома, 23 ліпеня пачаўся збор подпісаў за падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2015 года. Самая вялікая ініцыятыўная група створана па збору подпісаў у падтрымку дзеючага Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. У яе склад увайшлі і прадстаўнікі нашага раёна.

Ужо на другі дзень пасля старту збору подпісаў, 24 ліпеня тых жыхароў раёна, што спяшаліся на аб’яўлены раней канцэрт Таццяны Глазуновай – а такіх было нямала, і не толькі з Гервяцкага сельскага Савета – каля Рымдзюнскага дома культуры сустракалі ўдзельнікі пікета, арганізаванага раённым камітэтам Беларускага Рэспубліканскага саюза моладзі. На стале – партрэт Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, побач – беларускі дзяржаўны сцяг і сімволіка БРСМ, паветраныя шары ў колерах нацыянальнай сімволікі, гучаць песні пра Беларусь… Сумненняў, у чыю падтрымку тут збіраюць подпісы, не ўзнікала.

Тым не менш людзі ахвотна падыходзілі да стала, цікавіліся, што да чаго. Член ініцыятыўнай групы Ларыса Чусаўлянкіна тлумачыла мэту пікета і прапаноўвала усім жадаючым пакінуць свой подпіс ў падтрымку Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Многія з задавальненнем адгукаліся на гэтую прапанову: за першыя паўгадзіны удзельнікі пікета сабралі больш за трыццаць подпісаў. Безумоўна, іх было б нашмат больш – але нямногія грамадзяне ўсюды, нават на канцэрт, ходзяць з пашпартам, а яго наяўнасць нават у добра знаёмых людзей – абавязковая ўмова для таго, каб пакінуць свой аўтограф у падпісным лісце. І па гэтай прычыне многім жадаючым удзельнікі пікета адмаўлялі ў іх жаданні падтрымаць дзеючага Прэзідэнта, параіўшы прыйсці ў іншы раз ці звярнуцца да іншых членаў ініцыятыўнай групы.

На здымку: подпіс у падтрымку Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі ставіць Наталля Літвін.

#маяБеларусь #мойВыбар #мояБеларусь #мойВыбор #Беларусь #Belarus #япатриот #ялюблюбеларусь #молодежьбеларуси #БРСМ #11октября #Президент #выборы #выбор2015 #выборы2015

Другие новости БРСМ по теме «Выборы Президента Республики Беларусь»:

#маяБеларусь

#мойВыбор

 Пикетирование продолжается

 Выбирай.by

Мы — «За!»

За будущее страны!

Сделали свой выбор «ЗА!»

На площади Калинина в Минске прошел парад пикетов по сбору подписей избирателей

#выбирайBY

Мы – «За будущее независимой Беларуси»

Моя Беларусь — мой выбор

Стартовал сбор подписей

Выборы Президента Беларуси-2015

Выбирай.by!

Впервые в Беларуси прошли открытые молодежные дебаты «Выбирай.by!»

Молодежь должна быть в авангарде гражданского общества — Рыженков

Ананич: открытость информационного поля — одна из главных задач в период важнейших общественно-политических кампаний

Открытые дебаты «ВЫБИРАЙ.BY!»

Выборы главы государства являются стратегически важным событием в жизни каждого молодого человека

Видео:

2015 – Выборы Президента Республики Беларусь

2015 – Выборы Президента Республики Беларусь

2015 – Выборы Президента Республики Беларусь

Фотоальбом:

Мы – «За будущее независимой Беларуси»