Учора па ўсёй краіне 14-гадовым хлопцам

і дзяўчатам уручалі пашпарты

СМИ об акции: БЕЛТА (видео), БЕЛТА (фото), БЕЛТА (фото),  БЕЛТА, БЕЛТА, Минск-Новости, Минск-НовостиБЕЛАПАН, СБ — Беларусь сегодня, СБ — Беларусь сегодня, Звязда, Звязда, Беларусь 24, Беларусь 1Беларусь 1, ОНТ, ОНТ, СТВ Радио МИР

img_6561_kopiya

Учора па ўсёй краіне 14-гадовым хлопцам і дзяўчатам урачыста ўручалі пашпарты грамадзян Беларусі. Акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!», распачатая ўчора Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, прымеркавана да Дня Канстытуцыі краіны. Сёлета яна праводзілася ўжо чатырнаццаты раз. У сталіцы месцам цырымоніі стаў Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, дзе галоўны дакумент маладым беларусам уручала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля КАЧАНАВА.

11-34_0

— Такія акцыі з’яўляюцца важным складнікам ідэалагічнай работы з моладдзю, — адзначыла Наталля Качанава. — Я думаю, для кожнага з удзельнікаў гэта падзея стане знакавай і запомніцца на ўсё жыццё. Важна, каб усе яны разумелі, што дзяржава клапоціцца пра іх. Мы ведаем, што будучыня Беларусі ў многім залежыць менавіта ад тых хлопцаў і дзяўчат, якія сёння атрымалі свае пашпарты. Наша задача — зрабіць усё, каб яны маглі ацаніць тое, што робіцца ў краіне для іх падтрымкі. А нам сапраўды ёсць чым ганарыцца. У Беларусі можна рэалізаваць усе свае магчымасці. Безумоўна, як і ў жыцці кожнай краіны, у нас бываюць пад’ёмы і спады, але моцная сям’я, моцны народ перажыве любыя нягоды, гэта маё шчырае перакананне.

img_6529_kopiya

Галоўнымі героямі цырымоніі сталі 28 хлопцаў і дзяўчат з усіх рэгіёнаў Беларусі — выдатнікі вучобы, удзельнікі навукова-практычных канферэнцый, пераможцы і прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў, фестываляў, конкурсаў, прадметных алімпіяд.

— Вядома, для мяне вялікі гонар прыехаць у Мінск, каб прадстаўляць свой родны горад, — падзялілася ўражаннямі вучаніца 8 класа гродзенскай гімназіі №6 Лізавета ХІЛІМОНЧЫК. — Я добра вучуся, у мяне шмат захапленняў. Займаюся ў музычнай школе ўжо шэсць гадоў, іграю на домры. Часта езджу прадстаўляць Беларусь на міжнародных конкурсах. Яшчэ падабаецца шыццё — хаджу ў гурток «Тэатр моды», там мы ствараем калекцыі адзення, праводзім модныя паказы. З гэтым і хачу звязаць сваю будучыню — мару аб прафесіі дызайнера…

— Мы праводзім гэту акцыю ўжо больш за дзесяць гадоў, — сказаў падчас уручэння пашпартоў першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй БЕЛЯКОЎ. — Але кожны раз гэта асаблівае хваляванне. Мы вельмі ўдзячныя за тую дапамогу, якую дзяржава аказвае нашай моладзі. Прычым на самым высокім узроўні падтрымліваюцца не толькі праекты рэспубліканскага маштабу, але і многія іншыя. Упэўнены, што гэта партнёрства паміж дзяржавай і моладдзю будзе падмуркам для росквіту нашай Беларусі. А для ўсіх удзельнікаў сённяшняе мерапрыемства стане стымулам на далейшае скарэнне вяршынь.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ, Звязда

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА