У Сенненскім раёне пройдзе конкурс па зімовай

рыбалцы і прыгатаванні юшкі

Мерапрыемства для працуючай моладзі прадпрыемстваў і ўстаноў раёна на прызы Сенненскага райкама БРСМ адбудзецца 19 студзеня.

У конкурсе на лепшых рыбакоў і кухараў працуючая моладзь будзе змагацца трэцюю зіму запар. Сёлета арганізатары абяцаюць яшчэ больш прызоў і сюрпрызаў.

Так, пераможцаў конкурсу рыбакоў будуць выбіраць ў намінацыях: “Самы юны ўдзельнік”, “Самы вялікі ўлоў” і “Самы маленькі ўлоў”. У конкурсе па прыгатаванню юшкі – у намінацыях “Лепшая падача стравы”, “Самая смачная юшка” і “Лепшая прэзентацыя стравы”.

Пакуль адны будуць спаборнічаць у лоўлі рыбы і прыгатаванні юшкі, іншыя – усе ахвотныя – змогуць размяцца падчас лыжнай гонцы.

Усяго ў мерапрыемстве прымуць удзел каля 150 удзельнікаў з ліку працуючай і вучнёўскай моладзі. Яно пачнецца ў 10 гадзін у Парку 40-годдзя Перамогі ў Сянно.

Сяргей РАСОЛЬКА, Звязда