Стартаваў фотаконкурс «Сэлфі & фота ў вышыванках”

o8Sf3ohnJ5M

 

Стартаваў фотаконкурс «Сэлфі & фота ў вышыванках”. Яго ініцыятарам выступіў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Творчае спаборніцтва праводзіцца ў сацыяльных сетках «УКантакце», Facebook, Twitter, Instagram. Да ўдзелу дапускаюцца прафесійныя або аматарскія арыгінальныя фатаграфіі з нацыянальным беларускім арнаментам (на вопратцы або атрыбутах побыту).

Падрыхтаваныя фотаматэрыялы размяшчаюцца на старонках і ў групах сацсетак з выкарыстаннем хэштэгаў # беларусь  # беларускі арнамент #вышыўка # вышыванка  # брсм  #brsm, # сэлфі #selfie #foto # фота # вышыванкабрсм.

Пераможцы будуць вызначаны ў наступных намінацыях: “ Сэлфі&фота малога ў вышыванцы”; “Сэлфі& фота маладых у вышыванцы”; “Сэлфі&фота ў офісе ў вышыванцы”; “Сэлфі&фота пакаленняў у вышыванцы”; “Масавае сэлфі&фота ў вышыванцы”, “Мая сям’я ў вышыванцы”, “Арыгінальнае сэлфі& фота ў вышыванцы анлайн”. У апошняй — пераможцу вызначаць карыстальнікі сеткі Інтэрнэт шляхам галасавання ў групе “Моладзь Беларусі”.

Лепшыя фотаматэрыялы будуць апублікаваныя ў суполцы “Укантакце” “Моладзь Беларусі”, на інтэрнэт-партале «Моладзь Беларусі» (brsm.by) і выкарыстаны ў фотавыставах. Удзел у фотаконкурсе азначае згоду аўтара на далейшае выкарыстанне арганізатарамі прадстаўленых ім работ.

Пераможцы конкурсу атрымаюць падарункі ад дызайн-цэнтра вышыўкі “Fainy.by”, які стаў фіналістам рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”.

Аўтар: Надзея НікалаеваЗвязда

nikalaеva@zviazda.by