У Віцебску пройдзе абласны этап конкурсу

“Студэнт года 2017”

10 лістапада ў Сусветны дзень моладзі ў Віцебску адбудзецца абласны тур рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года 2017”, арганізатарам якога выступае Віцебскі абласны камітэт БРСМ пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і ўстаноў вышэйшай адукацыі Віцебшчыны. (16.00, г.Віцебск, пр-т Маскоўскі, 33, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава).

Конкурс з’яўляецца значнай падзеяй у студэнцкім асяроддзі і скіраваны на развіццё і падтрымку ініцыятыў, інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу моладзі, выяўленне лідараў, а таксама спрыяе самарэалізацыі студэнтаў у сферы грамадскай дзейнасці, навукі, мастацтва і спорту.

Адборачныя этапы прайшлі ва ўсіх вышэйшых навучальных ўстановы вобласці і выклікалі ў студэнтаў вялікую цікавасць.

У займальных конкурсах і спаборніцтвах выніковага студэнцкага мерапрыемствы года будуць змагацца шэсць лепшых студэнтаў Віцебскай вобласці:

  • Аляксандра Жаўрыд, студэнтка 4 курса фармацэўтычнага факультэта, прадставіць Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт (сярэдні бал паспяховасці — 9,00);
  • Марк Сяргееў, студэнт 3 курса факультэта інфармацыйных тэхналогій, прадставіць Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (сярэдні бал — 9,00);
  • Валерыя Раманава, студэнтка 2 курса факультэта ветэрынарнай медыцыны, прадставіць Віцебскую ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны (сярэдні бал — 8,90);
  • Кірыл Макараў, студэнт 2 курса педагагічнага факультэта, прадставіць Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава (сярэдні бал — 9,40);
  • Руслан Новікаў, студэнт 2 курса факультэта эканомікі і бізнес-кіравання, прадставіць Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (сярэдні бал — 8,50);
  • Вераніка Босакова, студэнтка 2 курса факультэта эканомікі і права, прадставіць Віцебскі філіял УА Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны ўніверсітэт МІТСО” (сярэдні бал — 8,00).

Усе ўдзельнікі Віцебскага абласнога тура конкурсу атрымаюць прызы ад партнёраў, а пераможца — турыстычную пуцёўку па маршруце Талін — Рыга — Стакгольм і права прадставіць Віцебскую вобласць у рэспубліканскім (фінальным) туры конкурсу “Студэнта года 2017”, правядзенне якога запланавана на 8 снежня ў Мінску .

Апроч конкурсных выпрабаванняў 10 лістапада ўсіх удзельнікаў і гасцей праекта чакае насычаная праграма мерапрыемстваў.

У 11.00 у парку Савецкай Арміі адбудзецца V чэмпіянат Віцебскай вобласці па па-за арэннаму лазертагу сярод ВНУ на кубак Віцебскага абласнога камітэта БРСМ. Упершыню ў чэмпіянаце ўдзел прымуць каманды вышэйшых навучальных устаноў не толькі Віцебскай, але і Смаленскай вобласці (Расійская Федэрацыя).

Прыемны сюрпрыз для ўдзельнікаў падрыхтавалі і арганізатары: любы ахвотны зможа пакаштаваць сапраўдную салдацкую кашу, прыгатаваную ў палявой кухні.

У 12.00 на базе Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава (г.Віцебск, пр-т Маскоўскі, 33, ауд.205) пройдзе Адкрыты дыялог «Праблемы і перспектывы маладзёжнага супрацоўніцтва”. Удзельнікамі дыскусіі стануць прадстаўнікі Віцебскай абласной арганізацыі БРСМ і Смаленскай абласной грамадскай арганізацыі агульнарасійскай грамадскай арганізацыі “Расійскі Саюз Моладзі”, а таксама ўдзельнікі Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Сочы. У рамках сустрэчы пройдзе абмеркаванне формаў супрацоўніцтва з улікам сучасных сусветных тэндэнцый, пазначаных на фестывалі ў Сочы, а таксама падпісаны план сумесных расійска-беларускіх мерапрыемстваў на 2018 год.

Пераможцам рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года 2016” стаў прадстаўнік Віцебшчыны Дзмітрый Куксо, студэнт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, які ў гэтым годзе будзе ўдзельнічаць у конкурсе ў статусе члена журы.

Сяргей РАСОЛЬКА, Звязда