Цуды на Каляды

215367-01

13 студзеня ў 12 гадзін валанцёры БРСМ «Добрае сэрца» Мінскай абласной арганізацыі БРСМ праводзяць абласны этап рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды», удзельнікамі якой стануць падлеткі з прыёмніка-размеркавальніка для непаўналетніх УУС Мінаблвыканкама, асуджаныя да пазбаўлення волі.

Зараз у прыёмніку-размеркавальніку знаходзіцца сем непаўналетніх правапарушальнікаў ва ўзросце 12-16 гадоў. Выхаванцаў спецустановы разам з валанцёрамі БРСМ павіншуюць і вайскоўцы Кіналагічнага Цэнтра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Мінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і Грамадскага аб’яднання «Беларуская Федэрацыя Тхэквандо». Хлопцы ўбачаць паказальныя выступленні службовых сабак, прымуць удзел у майстар-класе па прыёмам самаабароны, а таксама даведаюцца аб правільным выкарыстанні піратэхнічных сродкаў, а пасля атрымаюць падарункі ад валанцёраў «Добрае Сэрца».

Даверная гутарка з гасцямі, фатаграфіі на памяць — усё гэта, на думку арганізатараў, дапаможа натхніць падлеткаў перагледзець сваё жыццё і зрабіць якасна новы крок наперад.

Сяргей РАСОЛЬКА, Звязда