У Мінску выбралі Каралеву Вясна

1022818391

Фота — Sputnik

Штогод студэнткі з усіх абласцей краіны з’язджаюцца ў сталіцу, каб пазмагацца за тытул «Каралева Вясна Беларусі». Перамога ў ім адкрывае шлях да ўдзелу ў міжнародным фінале, падчас якога выбіраюць самую прыгожую і разумную сярод прадстаўніц краін былога СССР. Удзел у сёлетнім спаборніцтве, арганізаваным Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, Міністэрствам адукацыі і Нацыянальнай школай прыгажосці, узялі 13 дзяўчат. Пра тое, як з іх выбіралі найлепшую, — наш рэпартаж.

1022819832

1022817407

Па задумцы арганізатараў, мерапрыемства праходзіла ў форме ўступнай кампаніі ў Каралеўскую Акадэмію грацыі і артыстычнага майстэрства. Удзельніцы конкурсу часова пераўтварыліся ў абітурыентак, а журы — у прыёмную, а затым і экзаменацыйную камісію. Першым этапам для ўсіх стала традыцыйнае дэфіле.

1022816797

1022817157

1022814030

1022814813

1022811882

1022815568

Магчымасць праявіць артыстычны талент для кандыдатак у студэнткі Акадэміі даў творчы конкурс. Пераважная большасць удзельніц аддала перавагу музыцы — дзяўчаты шмат спявалі і танцавалі. Чаго тут толькі не было: і энергічны іспанскі танец, і класічны эстрадны, і спакойны ўсходні, і нават спартыўны чэрлідзінг! Сярод песень асабліва вылучалася «Заспявай, салоўка!», якую выканала Марыя Сідарэнка з Магілёўскага філіяла Беларускага інстытута правазнаўства. Былі і незвычайныя нумары: Алена Юргель з Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта не толькі станцавала, але і сыграла на ўдарных, а Анастасія Стэфаньян з той жа ВНУ прачытала ўрывак з п’есы Аляксандра Астроўскага «Свае людзі — разлічымся».

Інтэлектуальны конкурс быў прысвечаны Году культуры ў Беларусі — удзельніцы абаранялі курсавыя праекты на тэму «Культура у…» Размаўлялі і пра культуру маўлення, і пра фізічную культуру, і пра нацыянальную спадчыну. Напрыклад, Марына Кужалькова з Беларуска-Расійскага ўніверсітэта распавяла пра кулінарныя традыцыі Беларусі. Дзяўчына вылучыла тры галоўныя нацыянальныя стравы, якімі, па яе версіі, сталі верашчака, суп з буракоў і дранікі. А апошнія дзяўчына прыгатавала прама на сцэне!

1022819501

1022818921

Заключны выхад — у нацыянальных строях (дарэчы, літаральна за некалькі дзён да фіналу дзяўчаты прэзентавалі новыя «вышыванкі» БРСМ — з арнаментам у выглядзе яблыкаў). Усё адбывалася пад сучасную апрацоўку «Белавежскай пушчы» ў выкананні «Песняроў». Але і на гэтым конкурс не скончыўся. Аказалася, што яшчэ перад фіналам дзяўчатам прапанавалі заняцца дабрачыннасцю, і ўсе яны сустракаліся з самымі рознымі людзьмі, якім патрэбна дапамога. Адны ездзілі ў інтэрнаты для дзетак з парушэннямі слыху, іншыя наведвалі ветэранаў, трэція дапамагалі невідушчым. Не забыліся і пра нашых малых братоў — адна з удзельніц пабывала ў сталічным прытулку для бяздомных жывёл.

Кульмінацыяй конкурсу стала аб’яўленне пераможцаў. Без прызоў не застаўся ніхто — кожная з удзельніц адзначылася хаця б у адной са шматлікіх намінацый. Напярэдадні і падчас фіналу на сайце і ў суполках БРСМ у сацыяльных сетках праходзіла галасаванне на прыз глядацкіх сімпатый, перамогу ў ім атрымала Юлія Дзезідзенка з Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. На выніковым трэцім месцы са званнем «Другая Віцэ-Каралева Вясна» аказалася Марыя Сланчэўская з Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. «Першай Віцэ-Каралевай Вясна» стала Галіна Касьянава з Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. А перамогу ў конкурсе атрымала згаданая вышэй Марыя Сідарэнка. Сваімі першымі эмоцыямі яна падзялілася з нашым карэспандэнтам:

— Вядома, я адчуваю сябе неверагодна шчаслівай, гэта неперадавальныя эмоцыі. Для мяне конкурс стаў цікавым выпрабаваннем і даў велізарны досвед, бо падчас падрыхтоўкі я многаму навучылася. Шчыра кажучы, ехала сюды з упэўненасцю ў сваіх сілах, ведала, што магу паказаць сябе з найлепшага боку. Выдатна, што ўсё так атрымалася. Чаму для творчага конкурсу выбрала песню на роднай мове? Я вельмі ганаруся, што нарадзілася і жыву ў Беларусі, і лічу сябе патрыётам сваёй краіны. Менавіта праз такую песню я магла найбольш яскрава перадаць публіцы свае эмоцыі і пачуцці. Пра будучы фінал конкурсу ў Расіі я пакуль не думаю, але, верагодна, мы здолеем зрабіць нумар яшчэ больш дасканалым і цікавым.

Заключны міжнародны этап конкурсу «Каралева Вясна» пройдзе 27 чэрвеня ў расійскай Уфе. Беларусь у ім прадставяць Марыя Сідарэнка і Першая Віцэ-Каралева Вясна Галіна Касьянава.

Аўтар: Яраслаў Лыскавец

Идея и  постановка шоу —  режиссер Наталья Макей#школамоделинганатальимакей #модельноеагентствомакей

Неравнодушный к белорусской культуре и моде дизайнер одежды Анастасия Фалькович

Студия флористики и декора — Катрин-Флора.

Благодарим наших партнеров за сотрудничество! Вы помогли слделать наше красивое королевское шоу!

Партнеры 1

Больше фото по теме  в фотоальбоме «Королева Весна»

Видео: