Курсанты Інстытута пагранічнай

службы папоўняць шэрагі БРСМ

22 снежня па традыцыі ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбудзецца ўрачыстае прыняцце курсантаў Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь у шэрагі сябраў ГА “Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі”.

Далей падзеі будуць разгортвацца ў сценах Інстытута (вул. Славінскага, 4). У 16.30 пачнецца канцэрт, прымеркаваны да ўрачыстага прыёму курсантаў у шэрагі БРСМ. А таксама ў гэты дзень восем самых годных прадстаўнікоў актыву Інстытута стануць уладальнікамі ганаровых грамат і каштоўных прызоў у намінацыях “Лідар года”, “Майстар слова”, “Да абароны Айчыны гатовы”, “Лепшы відэапраект года”, “Спорт менеджэр года”,  “Валанцёр года”, “Творца года” і “Арт-дызайнер года”.

Для ўручэння ўзнагарод запрошаны ганаровыя госці: палкоўнік Міхаіл Аксянюк — начальнік упраўлення ідэалагічнай працы Дзяржпагранкамітэта; Таццяна Мінчанка — галоўны спецыяліст упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі; Вячаслаў Шараговіч — майстар спорту сусветнага класа Рэспублікі Беларусь па армрэстлінгу; Аляксандр Шантаровіч — дырэктар Мінскага мастацкага каледжа імя. Глебава ; Алена Лісай — сакратар РК ГА “БРСМ” Першамайскага раёна г. Мінска і іншыя.

Сяргей РАСОЛЬКА, Звязда