Валанцёры БРСМ правядуць дабрачынную акцыю “У школу з Добрым Сэрцам”

25 жніўня з 11 да 13 і з 15 да 17 гадзін валанцёры БРСМ “Добрае Сэрца” правядуць у абласных цэнтрах і буйных гарадах парад мерапрыемстваў дабрачыннай акцыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “У школу з Добрым Сэрцам”.

ФОТА: osipinfo.by

ФОТА: osipinfo.by

Напярэдадні пачатку новага навучальнага года грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” традыцыйна праводзіць ва ўсіх рэгіёнах краіны рэспубліканскую дабрачынную акцыю “У школу з Добрым Сэрцам!”. У гэтым годзе акцыя стартавала 1 жніўня і завершыцца 15 верасня.

У рамках акцыі валанцёры руху “Добрае Сэрца» арганізуюць збор школьнага адзення і абутку, канцылярскіх прыладаў, навучальных дапаможнікаў, спартыўных тавараў і іншых рэчаў, неабходных дзецям з маламаёмных сем’яў для падрыхтоўкі да навучальнага года; арганізуюць канцэртныя праграмы і ўручаюць падарункі выхаванцам дзіцячых інтэрнатных устаноў, наведваюць дома дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, праводзяць працоўныя акцыі з наступнай перадачай заробленых грошай для набыцця школьных прылад.

24 жніўня БРСМ уручыць наборы канцылярскіх прыладаў да новага навучальнага года 22 першакласнікам са шматдзетных сем’яў сталіцы. Мерапрыемства пройдзе ў Храме Уваскрасення Хрыстова па вуліцы Гарманіка, 29.

У свяце прымуць удзел 50 шматдзетных сем’яў Мінска, для якіх сталічныя валанцёры руху “Добрае Сэрца» падрыхтавалі забаўляльную праграму і конкурсы. Так, падчас усяго мерапрыемства школьнікі і іх бацькі змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах і навучыцца фігурным мадэляванні з паветраных шароў, а таксама сваімі рукамі зрабіць гальштук-матылька або бант для прычоскі з элементамі нацыянальнага арнаменту. Надаць святу яркія фарбы дапаможа студыя аквагрыму Белдзяржуніверсітэта. Не дазволяць засумаваць роставыя лялькі і ўдзельнікі творчай студыі “Мім-БДУ». Незабыўныя прыгоды школьнікам і іх бацькам падораць казачныя героі, удзельнікі тэатра для дзяцей “Разам у казку”, створаны на базе валанцёрскага атрада “Мы — Дзецям” пярвічкі ГА “БРСМ” з правамі РК УА «МДЛУ». Тэатр з’яўляецца пераможцам Рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі” сярод сацыяльных праектаў. Кіраўніком тэатра з’яўляецца Марыя Воінава, пераможца Рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года — “Добрае Сэрца” ў намінацыі “Асабісты ўклад” у 2013 і 2015 гадах.

25 жніўня з 11 да 13 і з 15 да 17 гадзін акцыя “У школу з Добры Сэрцам” пройдзе ў Брэсце ў гандлёвым цэнтры “Карона” (вуліца Маскоўская, 273), у гандлёвым цэнтры “Еўраопт” (вуліца Варшаўская шаша, 32). У Віцебску акцыя адбудзецца з ГЦ “Зялёны” (вуліца Чкалава, 35), ГЦ “Марка сіці» (вуліца Леніна, 26а). У Гомелі — у ААТ “Універмаг “Гомель» (вуліцаСавецкая, 60). У Гродне школьны кірмаш пройдзе на Плошчы Савецкая. У Барысаве мерапрыемства адбудзецца ў ААТ «Веста-Барысаў (вуліца Гагарына, 105А), у Жодзіне —  у Жодзінскім гандлёвым цэнтры (праспект Леніна). У Маладзечна — у ГЦ «Спадчына” у магазіне філіяла ААТ «Белкніга» (вуліца Прытыцкага, 7), у Салігорску — у ГЦ “Зялёны” (вуліца Чыгуначная, д.21а). У Магілёве акцыя пройдзе ў ААТ “Універмаг Цэнтральны” (вуліца Першамайская, 61).

Сяргей РАСОЛЬКА, Звязда