Валанцёры і спартсмены наведаюць Мінскі абласны

прыёмнік-размеркавальнік

13 верасня у Мінскім абласным прыёмніку-размеркавальніку адбудзецца завяршальны абласны этап маштабнай рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “У школу з Добрым Сэрцам” з удзелам знакамітых беларускіх спартсменаў і падлеткаў, асуджаных да пазбаўлення волі.

Ужо не першы год руку дапамогі апошнім працягваюць знакамітыя спартсмены, у тым ліку пастаянны ўдзельнік акцыі майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа, чэмпіён свету і шматразовы чэмпіён Рэспублікі Беларусь па гіравым спорце Ігар Сігневіч, кіраўнік маладзёжнай федэрацыі варкаўт Аляксандр Сергіенка, майстар спорту па гіравым спорце, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету Алег Сагадзін, майстар спорту па гіравым спорце, чэмпіён свету Аляксандр Каснікоўскі, майстар спорту па самба і дзюдо, бронзавы прызёр Кубка свету па самба Сяргей Лясяк, а таксама вайскоўцы Кіналагічнага цэнтра Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і валанцёры БРСМ Міншчыны.

Спартсмены падзеляцца жыццёвым вопытам з падлеткамі, паспрабуюць пераканаць іх у тым, што, здзейсніўшы памылку, чалавек мае права на другі шанец. Самае галоўнае — не адчайвацца і не пераставаць верыць у светлую будучыню.

Падчас сустрэчы госці раскажуць аб спартыўных поспехах і паразах, адкажуць на пытанні, якія цікавяць падлеткаў пытанні, правядуць майстар-клас у фармаце спаборніцтваў па гіравым спорце.

Выхаванцаў спецустановы чакаюць прыемныя падарункі ад валанцёраў руху “Добрае Сэрца” Мінскай вобласці і сюрпрызы ад тытулаваных спартсменаў. А незабыўныя ўражанні ад мерапрыемства яе ўдзельнікі змогуць захаваць дзякуючы фотасесіі, якая пройдзе ў фінале сустрэчы. Яе арганізатарам выступае Мінская абласная арганізацыя БРСМ.

Сяргей РАСОЛЬКА, Звязда

Мы всегда с вами:

ВКонтакте

Instagram

Facebook

Twitter

Telegram