Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям

21-7

Напярэдадні Міжнароднага дня пажылых людзей, які адзначаецца штогод 1 кастрычніка, удзельнікі валанцёрскага руху БРСМ «Добрае Сэрца» арганізуюць ва ўсіх рэгіёнах краіны мерапрыемствы рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям”.

30 верасня і 1 кастрычніка валанцёрскія атрады ГА “БРСМ” “Добрае Сэрца» арганізуюць і правядуць мерапрыемствы па аказанні дапамогі адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам пажылога ўзросту, ветэранам вайны і працы, асобам, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў. Добраахвотнікі наведаюць грамадзян вышэйзгаданых катэгорый, дапамагаюць ім па гаспадарцы, добраўпарадкуюць прыдваравыя тэрыторыі, падораць святочны настрой у выглядзе канцэртных праграм і шчырых гутарак.Акрамя таго будуць арганізаваны “гарачыя лініі” па месцы жыхарства для дастаўкі сельгаспрадукцыі.Рэспубліканская дабрачынная акцыя “Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям”, галоўная мэта якой — забеспячэнне пераемнасці пакаленняў праз прыцягванне ўвагі моладзі да праблем пажылых людзей, — будзе доўжыцца да 13 кастрычніка.Плануецца, што ў рамках акцыі адбудзецца больш за 200 мерапрыемстваў па ўсёй краіне.

Сяргей РАСОЛЬКА, Звязда