11 сакавіка стартуе рэспубліканская

акцыя «Выбіраем студатрад!»

У яе рамках па ўсёй краіне ў штабах працоўных спраў пярвічных арганізацый БРСМ устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі штотыдзень будуць арганізаваны дні адчыненых дзвярэй па інфармаванні маладых людзей аб магчымасцях працаўладкавання ў перыяд трэцяга працоўнага семестра.

1 сакавіка штабы працоўных спраў пярвічных арганізацый БРСМ устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі разгорнуць у ВНУ і ССНУ экспазіцыі выстаў, што папулярызуюць студатрадаўскі рух, арганізуюць рэкламныя кампаніі, якія будуць суправаджацца прэзентацыямі і творчымі нумарамі байцоў студэнцкіх атрадаў.

Кожнаму ахвотнаму патэнцыяльнаму ўдзельніку студатрадаўскага руху будзе прадастаўлена магчымасць запоўніць анкету для работы ў атрадах і адзначыць свае перавагі па профілю (студэнцкі будаўнічы, сельскагаспадарчы, педагагічны, сэрвісны, медыцынскі, экалагічны, вытворчы атрад), аб’ект, віды работ, памер заработнай плата.

Правядзенне падобных мерапрыемстваў садзейнічае пашырэнню шэрагаў студатрадаўскага руху БРСМ, дапамагае яго арганізатарам своечасова каардынаваць паступіўшыя запыты па працаўладкаванні па наяўных вакансіях як ад беларускіх, так і замежных наймальнікаў.

Нагадаем, на III Пленуме Цэнтральнага камітэта БРСМ 2019 год быў абвешчаны Годам студэнцкіх атрадаў. Трэці працоўны семестр традыцыйна стартуе ў пачатку мая. Аднак масава студэнты беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі і навучэнцы каледжаў прыступяць да працы ў складзе студэнцкіх атрадаў па ўсёй краіне і за яе межамі пасля заканчэння сесіі.

Сяргей РАСОЛЬКА, Звязда