«Я — ма­ла­ды. І мне не ўсё роў­на!»

 

Я люблю Беларусь

Рэдакцыя газеты «Звязда» пры інфармаційнай падтрымцы ГА «БРСМ» і Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі чарговы раз праводзіць  маладзёжны твор­чы кон­курс «Я — ма­ла­ды. І мне не ўсё роў­на!», абвешчаны у «Чыр­вон­цы. Чыр­во­най зме­не». Ён, як і па­пя­рэд­нія, раз­лі­ча­ны най­перш на бе­ла­рус­ка­моў­ную мо­ладзь, якая збі­ра­ец­ца па­спра­ба­ваць свае сі­лы ў жур­на­ліс­ты­цы, каб у да­лей­шым, маг­чы­ма, звя­заць сваё жыц­цё з гэ­тай пра­фе­сі­яй. Не бу­дзем та­іць, што твор­чая «план­ка» на­ша­га кон­кур­су да­во­лі вы­со­кая. Ма­ла­ды ча­ла­век, які збі­ра­ец­ца пры­свя­ціць сваё жыц­цё гэ­тай ці­ка­вай, але ня­лёг­кай сфе­ры, па­ві­нен усве­дам­ляць: каб стаць жур­на­ліс­там, ад­на­го толь­кі жа­дан­ня ма­ла. Трэ­ба мець да­пыт­лі­вы ро­зум, вост­рае во­ка і лёг­кае пя­ро. І яшчэ — па­ста­ян­на пра­ца­ваць над са­бой. 

Положение СКАЧАТЬ!

На­ступ­ны год пла­ну­ец­ца аб­вяс­ціць Го­дам мо­ла­дзі. Та­му ад­каз­ныя за вы­пуск «Чыр­вон­кі. Чыр­во­най зме­ны» вы­ра­шы­лі на­зваць твор­чы кон­курс «Я — ма­ла­ды. І мне не ўсё роў­на!». Мы пра­па­ну­ем бу­ду­чым аў­та­рам рас­ка­заць пра сваю па­зі­цыю, пра стаў­лен­не ра­вес­ні­каў да тых ці ін­шых праб­лем, якія ўзды­ма­юц­ца ў гра­мад­стве, у тым лі­ку най­перш у га­лі­не ма­ла­дзёж­най па­лі­ты­кі. Да якіх з’яў, сі­ту­а­цый, пы­тан­няў сён­ня хлоп­цы і дзяў­ча­ты ста­вяц­ца не­абы­яка­ва, што пра­па­ну­юць змя­ніць? Які іх аса­біс­ты ўнё­сак у тую ці ін­шую спра­ву? Не трэ­ба за­бы­вац­ца і пра па­пя­рэд­нія па­ка­лен­ні, якія ў мно­гім мо­гуць быць пры­кла­дам для сён­няш­няй мо­ла­дзі. У чым у іх мож­на па­ву­чыц­ца, што пе­ра­няць? На­блі­жа­ец­ца 70-год­дзе Пе­ра­мо­гі ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не. Бы­ло б вель­мі доб­ра, каб аў­та­ры рас­ка­за­лі, як іх ад­на­год­кі за­хоў­ва­юць па­мяць ге­ро­яў і ша­ну­юць ве­тэ­ра­наў.

Па вы­ні­ках кон­кур­су пе­ра­мож­цы атры­ма­юць па­мят­ныя пры­зы. Для тых з іх, хто на­ле­та збі­ра­ец­ца па­сту­паць на фа­куль­тэт жур­на­ліс­ты­кі, рэ­дак­цыя дасць яшчэ і рэ­ка­мен­да­цыі. Кон­курс бу­дзе доў­жыц­ца да 1 мая (да­та ад­праў­кі ма­тэ­ры­я­лаў). Леп­шыя твор­чыя ра­бо­ты (у за­леж­нас­ці ад коль­кас­ці, якая па­сту­піць) «Чыр­вон­ка. Чыр­во­ная зме­на» мо­жа пра­цяг­ваць дру­ка­ваць і на­да­лей. Вы­ні­кі пла­ну­ец­ца пад­вес­ці ДА ПА­ЧАТ­КУ ЎСТУП­НАЙ КАМ­ПА­НІІ.

Ма­тэ­ры­я­лы на кон­курс мож­на да­сы­лаць на элект­рон­ны ад­рас konkurschz@maіl.ru або на паш­то­вы (220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяль­ніц­ка­га, 10А, рэ­дак­цыя га­зе­ты «Звяз­да») з аба­вяз­ко­вай па­зна­кай «Я — ма­ла­ды. І мне не ўсё роў­на!»

Аба­вяз­ко­выя ўмо­вы, якім па­він­ны ад­па­вя­даць кон­курс­ныя ра­бо­ты:

1. «Про­ба пя­ра» па­він­на быць ТОЛЬ­КІ НА БЕ­ЛА­РУС­КАЙ МО­ВЕ.

2. Тэкс­ты да­сы­ла­юц­ца ў фар­ма­це RTF (ка­лі па по­шце, дык у раз­дру­ка­ва­ным вы­гля­дзе і  на дыс­ку адначасова).

3. Кож­ная ілюст­ра­цыя ці фо­та­зды­мак да тэкс­ту да­сы­ла­ец­ца АСОБ­НЫМ пры­ма­ца­ва­ным фай­лам.

4. Аб’­ём кон­курс­ных ра­бот — не больш за 8 ты­сяч зна­каў (з пра­бе­ла­мі).

5. Коль­касць «проб пя­ра» ад ад­на­го аў­та­ра не аб­ме­жа­ва­на, ад­нак пры вя­лі­кай коль­кас­ці кон­курс­ных ра­бот кож­на­му ўдзель­ні­ку (пры ўмо­ве на­леж­най якас­ці ма­тэ­ры­я­лаў і ад­па­вед­нас­ці ўмо­вам кон­кур­су) да­ец­ца па ад­ным шан­цы. Ас­тат­нія яго ма­тэ­ры­я­лы бу­дуць на­дру­ка­ва­ны (зноў жа пры ўмо­ве на­леж­най іх якас­ці) як звы­чай­ныя жур­на­лісц­кія — па-за кон­кур­сам.

6. Уз­рост удзель­ні­каў так­са­ма не аб­ме­жа­ва­ны, але най­перш кон­курс раз­лі­ча­ны на на­ву­чэн­цаў стар­шых кла­саў.

7. Жанр «проб пя­ра» — лю­бы, але гэ­та па­він­на быць толь­кі про­за (на­тат­ка, рэ­пар­таж, эсэ, за­ма­лёў­ка, ін­тэр­в’ю).

8. Па­жа­да­на, каб ма­тэ­ры­ял быў на­пі­са­ны спе­цы­яль­на для кон­кур­су. Вя­лі­кая прось­ба не да­сы­лаць школь­ных са­чы­нен­няў, рэ­фе­ра­таў (і па фор­ме, і па змес­це), асаб­лі­ва пад­рых­та­ва­ных коль­кі ча­су та­му. На­па­чат­ку тэкс­ту па­ві­нен быць за­га­ло­вак (наз­ва кон­кур­су не з’яў­ля­ец­ца та­кім), на­пры­кан­цы — імя і проз­ві­шча аў­та­ра.

9. Аў­тар аба­вя­за­ны па­зна­чыць свае паш­парт­ныя звест­кі (ну­мар, ідэн­ты­фі­ка­цый­ны ну­мар, кім і ка­лі быў вы­да­дзе­ны да­ку­мент, імя, імя па баць­ку, проз­ві­шча) і хат­ні паш­то­вы ад­рас (ін­дэкс, на­се­ле­ны пункт, ву­лі­ца, дом). Гэ­тыя звест­кі па­трэб­ныя для бух­гал­тэ­рыі ў вы­пад­ку, ка­лі «про­ба пя­ра» бу­дзе на­дру­ка­ва­на ў га­зе­це. ТОЛЬ­КІ яны па­да­юц­ца аў­та­рам на БЕ­ЛА­РУС­КАЙ і РУС­КАЙ мо­вах. У вы­пад­ку, ка­лі ў ма­ла­до­га ці юна­га аў­та­ра яшчэ ня­ма паш­пар­та, вы­шэй­на­зва­ныя звест­кі па­да­юц­ца на ад­на­го з баць­коў, на­стаў­ні­цу, кі­раў­ні­ка гурт­ка (звест­кі з па­свед­чан­ня аб на­ра­джэн­ні для бух­гал­тэ­рыі не па­ды­хо­дзяць).

10. Апроч та­го, аў­тар па­ве­дам­ляе СВОЙ ну­мар ма­біль­на­га або хат­ня­га тэ­ле­фо­на, каб рэ­дак­цыя ў вы­пад­ку не­аб­ход­нас­ці маг­ла апе­ра­тыў­на з ім звя­зац­ца.

11. Па­він­на быць па­зна­ча­ная поў­ная коль­касць га­доў аў­та­ра на мо­мант ад­праў­лен­ня кон­курс­най ра­бо­ты, ну­мар шко­лы і кла­са.

12. Аў­тар па­ві­нен па­ве­да­міць кры­ху да­дат­ко­вай ін­фар­ма­цыі пра ся­бе (10-15 рад­коў) у ад­воль­най фор­ме. На­прык­лад, якія і ў чым мае да­сяг­нен­ні (ву­чо­ба, спорт, мас­тац­тва і г.д.), чым за­хап­ля­ец­ца ў воль­ны час, кім ма­рыць стаць у бу­ду­чы­ні і інш.

13. Ка­лі да­сла­ныя ма­тэ­ры­я­лы не па­ды­хо­дзяць да дру­ку, яны не рэ­цэн­зу­юц­ца.

14. Пра кан­чат­ко­вую да­ту пад­вя­дзен­ня вы­ні­каў твор­ча­га кон­кур­су рэ­дак­цыя па­ве­да­міць да­дат­ко­ва. Ад­соч­ваць пуб­лі­ка­цыю «проб пя­ра» па­він­ны са­мі юныя і ма­ла­дыя аў­та­ры або іх ку­ра­та­ры (баць­кі, на­стаў­ні­кі, кі­раў­ні­кі гурт­коў).

Ну што ж, «васт­ры­це пё­ры», аў­та­ры! Зы­чым усім твор­чых пос­пе­хаў і пе­ра­мог! Як мы заўж­ды паў­та­ра­ем, па­вер­це, прай­граў­шых у кон­кур­се не бу­дзе!

Тра­ды­цый­ная прось­ба: не пі­шы­це ма­тэ­ры­я­лы агуль­ны­мі сло­ва­мі, не раз­ва­жай­це над тым, што добра вядома. Рас­ка­жы­це пра кан­крэт­ную па­дзею, ме­ра­пры­ем­ства, якое ар­га­ні­за­ва­ла мо­ладзь, каб вы­ка­заць сваю не­абы­яка­васць да той ці ін­шай праб­ле­мы ці сі­ту­а­цыі. Ства­ры­лі ва­лан­цёр­скі атрад? Ар­га­ні­за­ва­лі су­бот­нік? Да­па­маг­лі па гас­па­дар­цы ве­тэ­ра­ну? Узя­лі з пры­тул­ку ба­дзяж­ную жы­вё­лу? За­сту­пі­лі­ся за сла­ба­га? Рас­ка­жы­це пра кан­крэт­ных ма­ла­дых лю­дзей, якія па­ка­за­лі та­кі прык­лад. Па­вер­це, іх вель­мі шмат! Толь­кі трэ­ба ўба­чыць іх, а лепш — са­мім да­лу­чыц­ца да та­кіх не­абы­яка­вых, ак­тыў­ных і поў­ных энер­гіі хлоп­цаў і дзяў­чат, каб неш­та змя­ніць да леп­ша­га!..

Ку­ра­та­ры пра­ек­та Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА, На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.