БРСМ дае старт патрыятычнай акцыі «Я служу!»

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі 18 лютага дасць старт патрыятычнай акцыі «Я служу!», прымеркаванай да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі. Напярэдадні 23 лютага ён арганізуе і правядзе ў рэгіёнах краіны цыкл ваенна-патрыятычных мерапрыемстваў.

Акцыя будзе праходзіць на працягу года ў два этапы. Першы прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі, другі — веснавому і асенняму прызывам. 18. лютага рэспубліканскім аладзёжным форумам для ўдзельнікаў Маладзёжных атрадаў аховы правапарадку (МААП) «Служым#раЗАм», які пройдзе ў Магілёве, будзе дадзены старт першаму этапу акцыі. Па 25 лютага ў ўсіх рэгіёнах краіны тэрытарыяльныя арганізацыі БРСМ пры падтрымцы міністэрстваў абароны, унутраных спраў, па надзвычайных сітуацыях, а таксама Дзяржаўнага памежнага камітэта правядуць для школьнікаў старэйшых класаў і моладзі прызыўнога ўзросту спаборніцтвы юнармейскай накіраванасці.