Акцыя «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас

аб’ядноўвае гісторыя і вера» пройдзе ў сталіцы

14-10-2021 г. Минск. Храм-памятник в честь Всех Святых. Финал акции «Восстановление святынь Беларуси 2021». Саша Елисеенко, Наталья Даниленко, Анастасия Мартыненко из Минского государственного архитектурно-строительного колледжа. БРСМ, молодежь. Фото Сергея Мицевича

13-14 мая эстафету міжканфесійнай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера», якая праходзіць па ўсёй краіне, прымае Мінская гарадская арганізацыя БРСМ.

На гэтым тыдні ў цэнтры ўвагі валанцёраў руху «Добрае Сэрца» Ваеннай акадэміі і Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі — Дом Міласэрнасці парафіі ў гонар Усіх Святых.

На працягу двух валанцёры зоймуцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі гэтага ўнікальнага шматфункцыянальнага сацыяльнага аб’екта. Фронт работ вызначаны — ад падрэзкі кустоў, падвязкі маладых дрэў у садзе, праполкі прарослай паміж пліткамі травы, падсыпкі чарназёму да кустоў да зачысткі і афарбоўкі свяцілень, урнаў, лаваў, а таксама розныя работы з тратуарнай пліткай.

Нагадаем, рэспубліканская дабрачынная акцыя «Аднаўленне святынь Беларусі» рэалізуецца па ініцыятыве БРСМ з 2013 года з мэтай выхавання і развіцця ў падрастаючага пакалення духоўна-маральных каштоўнасцяў, заснаваных на традыцыях беларускага народа. З 2016 года акцыя набыла статус міжканфесійнай.

Сяргей РАСОЛЬКА, Звязда