Беларускія студатрады стануць удзельнікамі

міжнароднага будаўнічага чэмпіянату ў Казані

Беларускія студэнцкія атрады прымуць удзел у II Міжнародным будаўнічым чэмпіянаце ў Казані.

Летась упершыню беларускія студэнцкія атрады прынялі ўдзел у міжнародным будаўнічым чэмпіянаце ў Сочы і з годнасцю прадставілі Рэспубліку, свае ўстановы, у цэлым Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і сябе асабіста. Былі не толькі камандныя прызавыя месцы, але і перамогі ў асабістым заліку. Гэта таксама ўзровень, якасць працы, прафесіяналізм нашых студэнтаў.

Беларускія студатрадаўцы добра сябе зарэкамендавалі і паступіла запрашэнне паўдзельнічаць у чарговым чэмпіянаце ў кастрычніку ў Казані.

Аляксандр Прохараў, другі сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ:

— Мы сур’ёзна падыходзім да гэтага пытання, фарміруем каманду на конкурснай аснове. Любы ахвотны мог падаць заяўку, гэта было адкрыта ва ўсіх пабліках, сацыяльных сетках беларускіх студэнцкіх атрадаў. Рыхтуемся з годнасцю прадставіць Беларусь, як мінімум перад камандай стаіць задача заняць месца не ніжэй за трэцяе.

Звязда