Кацярына Хілімончык: “Змяненні скіраваны

на захаванне стабільнасці ў нашай

краіне і грамадстве”

Праект адноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь вынесены на ўсенароднае абмеркаванне, і на Дзятлаўшчыне сваю работу пачалі грамадскія прыёмныя.

Сёння, 31 снежня, з 9 да 11 гадзін такая прыёмная працавала па вуліцы Чырвонаармейскай, 3 у Дзятлаве. З пытаннямі па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю тут маглі звярнуцца да прадстаўнікоў прафсаюзных арганізацый і грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз моладзі”.

Як расказала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, такія ж грамадскія прыёмныя будуць арганізаваны і на базе дзятлаўскай моладзевай арганізацыі 17 і 24 студзеня 2022 года з 14 да 16 гадзін па адрасе: г. Дзятлава, вул. Леніна, 18, каб. 313, тэлефон для даведак 2-52-61. Жадаючыя змогуць атрымаць тлумачэнні па змяненнях у галоўны дакумент нашай краіны і выказаць свае меркаванні на іх конт.

– Падрыхтоўка, абмеркаванне і прыняцце абноўленай Канстытуцыі нашай дзяржавы – вельмі важная і адказная працэдура, – выказала сваё меркаванне Кацярына Хілімончык. – Нездарма наш Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэч з членамі Канстытуцыйнай камісіі засяроджваў увагу беларусаў на тым, што ўсім нам пасля жыць па прынятых законах.

Азнаёміўшыся з праектам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, я магу сказаць, што асноўныя змяненні скіраваны на захаванне стабільнасці ў нашай краіне і грамадстве, без увагі не застаюцца тыя з’явы, якія апошнім часам адбываюцца ў рэспубліцы. Я згодна з меркаваннямі экспертаў і палітолагаў аб тым, што гэтыя новаўвядзенні прадыктаваны часам. Спадзяюся, беларусы не застануцца абыякавымі да сваёй будучыні і лёсу роднай краіны, праявяць актыўнасць у час грамадскіх абмеркаванняў і рэферэндуму.

Ірына СТЫРНІК , Перамога