Моладзь БРСМ сталіцы звярае гадзіннік

напярэдадні рэспубліканскага рэферэндуму

17 лютага каля тысячы прадстаўнікоў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Мінскай гарадской арганізацыі прымуць удзел у масавым катанні на каньках па лёдзе канькабежнага стадыёна Шматпрофільнага культурна-спартыўнага комплексу «Мінск-арэна».

Маладзёжнае мерапрыемства адбудзецца роўна за дзесяць дзён да рэспубліканскага рэферэндуму па змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Лядовая феерыя аб’яднае студэнцкі і навучэнцкі актыў БРСМ сталіцы — удзельнікаў адкрытых дыялогаў «Сіла Асноўнага Закона», байцоў Маладзёжных атрадаў аховы правапарадку (МААП), якія дапамогуць праваахоўнікам забяспечыць парадак на вуліцах Мінска напярэдадні і ў дзень правядзення рэферэндуму, памочнікаў галасавання — валанцёраў руху «Добрае Сэрца».

У падтрымку важнай грамадска-палітычнай падзеі для ўсіх грамадзян нашай краіны моладзь БРСМ ініцыявала акцыю «Роднае-народнае», падчас якой расцягне на лядовай арэне 12-метровы Дзяржаўны флаг Беларусі . Акрамя таго, кожны ахвотны зможа зрабіць памятнае фота на тэматычнай фоталакацыі «Канстытуцыя — Сіла Асноўнага Закона» і атрымаць у падарунак чырвона-зялёную стужачку «#разам».

Звязда