Стартуе праект Савета маладых адвакатаў Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў «Права выбару»
Ён акцэнтаваны на неабходнасці захавання заканадаўства Рэспублікі Беларусь пры правядзенні выбарчай кампаніі 2024 года.
У ходзе нарады па актуальных пытаннях адвакацкай дзейнасці, арганізатарам якой выступіла Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў, міністр юстыцыі Сяргей Хаменка адзначыў: «Адвакату неабходна памятаць, што ён з’яўляецца грамадзянінам дзяржавы, які мае не толькі правы, якімі ён надзелены ў адпаведнасці з Асноўным Законам краіны, але і абавязкі па абароне законных правоў і інтарэсаў грамадзян, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь».
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, гаворачы аб электаральнай кампаніі 2024 года адзначыў: «Трэба выкарыстоўваць інтэрнэт, ствараць новы кантэнт. Гэта трэба рабіць, каб людзям было зручна».
«Таму рэспубліканскі праект Савета маладых адвакатаў, які працягнецца да 25 лютага, мы будзем рэалізоўваць у форме кароткіх відэа, якія плануем размяшчаць у нашых сацыяльных сетках, стрымаў, дзе ўсе, хто падключыцца, змогуць задаць пытанні, якія іх цікавяць ў частцы выканання заканадаўства пры правядзенні выбарчай кампаніі, а таксама шляхам правядзення дыялогавых пляцовак, у тым ліку сумесна з дзяржаўнымі органамі і грамадскімі арганізацыямі», — адзначыла старшыня Савета маладых адвакатаў Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Вольга Каліна.Надзея НІКАЛАЕВА, Звязда