Главная   //    Направления деятельности   //    Студотрядовское движение   //    Новости Студотрядовское движение

Будні Усебеларускай маладзёжнай будоўлі

23 ноября 2023 г.
Будні Усебеларускай маладзёжнай будоўлі

У лістападзе ў Брэсцкай крэпасці, на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання, распачалі будаўніцтва адукацыйна-аздараўленчай установы «Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі».


Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 жніўня 2023 г. № 257 аб’екту быў прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі. Работы выконваюць спецыялісты Другога будаўніча-мантажнага ўпраўлення «Брэстжылбуд».


— З 13 лістапада пачаў працу на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі першы студэнцкі будаўнічы атрад «Спадчына» імя Героя Савецкага Саюза Пятра Машэрава. Камандзір менавіта гэтага студэнцкага атрада Сямён Люлюковіч прапанаваў Прэзідэнту падчас яго штогадовага паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу у сакавіку 2023 года даверыць БРСМ будаўніцтва адукацыйна-аздараўленчай установы на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці, — распавяла другі сакратар Брэсцкага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Лізавета Чамармазовіч. — У склад студэнцкага атрада ўваходзіць 15 чалавек – студэнты Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Для «Спадчыны» гэта ўжо не першая Усебеларуская моладзевая будоўля, байцы студэнцкага атрада таксама працавалі на рэканструкцыі «Хатыні» і будаўніцтве музея мемарыяльнага комплексу, былі прызнаны лепшым студэнцкім атрадам краіны ў 2022 годзе, як атрад, які ажыццяўляў працоўную дзейнасць на аб’ектах моладзевай будоўлі.

Наступны, такі ж па саставе, студэнцкі будаўнічы атрад пачне выконваць работы 4 снежня і будзе працаваць да канца 2023 года. З 2024 года на аб’ектах будаўніцтва таксама будуць працаваць байцы студэнцкіх атрадаў з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.






Пражыванне навучэнцаў плануецца ў абсталяваных памяшканнях казарменнага тыпу па прынцыпе «кубрык», для навучання пабудуюць спецыяльныя класы. Будзе таксама створана спартыўная база, не забудуць таксама і аб арганізвацыі месца для чатырохразовага харчавання.

Меркаваны кошт будаўніцтва складае каля 30 млн. рублёў. 

1 этап будаўніцтва Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі плануюць скончыць у сакавіку 2025 г.


Віктар ІВАНЧЫНКАЎ, Звязда

Фота: Віктар Іванчыкаў