Главная   //    Направления деятельности   //    Гражданско-патриотическое воспитание   //    Новости Гражданско-патриотическое воспитание

Міжнародны Дзень роднай мовы

21 февраля 2026 г.
Міжнародны Дзень роднай мовы

21 лютага кожны год адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, заснаваны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года. Асноўная яго мэта - захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца сваёй роднай мовай.


Для большасці беларусаў роднай мовай з'яўляецца беларуская, якая не толькі служыць сродкам камунікацыі, але і з'яўляецца важным элементам культурнага кода беларускай нацыі, сімвалам нацыянальнай самасвядомасці, падмуркам ідэнтыфікацыі і гістарычнай памяці.


Кожны з нас можа зрабіць свой уклад у захаванне роднай мовы: чытаць кнігі на беларускай мове, глядзець фільмы і слухаць музыку, а таксама ўдзельнічаць у моўных курсах і гуртках. Няхай нашы намаганні будуць накіраваны на тое, каб забяспечыць будучыню нашай роднай мовы і культуры!