У Начаўскай СШ сярод лепшых – і дзесяцікласніца Таццяна  Чаранкевіч, дыпламант абласных алімпіяд і рэспубліканскіх конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў. Інтарэсы ў гэтай адоранай дзяўчыны рознабаковыя. Яна з задавальненнем займаецца біялогіяй і экалогіяй, міні-футболам і гандболам, здымае краязнаўчыя відэафільмы і стварае прыгажосць у тэхніцы квілінг, з’яўляецца сакратаром пярвічкі Начаўскай сярэдняй ўколы. У Таццяны на ўсё хапае часу – яна ўмее правільна яго размяркоўваць.На працягу двух вучэбных гадоў старшакласніца паказвае стабільна высокія вынікі ў раённым і абласным этапах рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі. Вось і сёлета захапленне біялогіяй прынесла ёй узнагароду абласнога значэння – дыплом   ІІІ ступені.

У мінулым навучальным годзе Таццяна Чаранкевіч была ўдастоена дыплома ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама за трэцяе месца ў конкурсе юных эколагаў. Гэта перамога адкрыла ёй унікальную магчымасць у час летніх канікулаў у ліку лепшых юннатаў рэспублікі адпачыць і адначасова працаваць з вучонымі, паглыбіць веды па экалогіі ў Бярэзінскім біясферным запаведніку ў рэспубліканскім профільным лагеры “Юны эколаг”.

Паспяховая Таццяна і ў спорце. У снежні мінулага года ў складзе зборнай каманды раёна прымала ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага турніру па міні-футболе, вынік – другое агульнакаманднае месца.  З відэафільмам “Мая маленькая радзіма” Таццяна прадстаўляла родны аграгарадок і школу ў “Зубраняці”. Check public adjuster san diego. Яе работа не засталася незаўважанай, адзначана дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за другое месца ў конкурсе юных экскурсаводаў “Мая малая радзіма” ў намінацыі “Сельскі населены пункт” у рамках рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, у мае 2015 года заняла першае месца у районным этапе рэспубліканскага конкурса сацыяльнай рэкламы ГА “БРСМ” «Гэта наша ПАБЕДА!»

Таццяна мэтанакіравана ідзе да сваёй мары: стаць паспяховай у жыцці, у будучай прафесіі, якую яна звязвае з біялогіяй і хіміяй.