Клопат і ўвага да старэйшых: як стартавала акцыя «Ад усёй душы» у Ленінскім раёне
Яркія станоўчыя эмоцыі падарыла акцыя «Ад усёй душы» ветэранам і пажылым людзям Ленінскага раёна. 4 студзеня яна стартавала ў Сярэдняй школы № 164 г. Мінска. Тут, у актавай зале актывісты БРСМ арганізавалі культурнае мерапрыемства з запальнай праграмай, падарункамі і чаяваннем. Бабулі і дзядулі з задавальненнем слухалі свае любімыя песні і нават вадзілі карагоды з дзедам Марозам і Снягуркай.
— Таксама мы арганізоўваем розныя культурныя мерапрыемствы, дзе маем зносіны з ветэранамі. І, самае галоўнае, нашы актывісты аказваюць адрасную дапамогу, дапамагаюць ветэранам ва ўборцы тэрыторыі. — дадаў ён, — Наша моладзь ніколі не заставалася абыякавай, заўсёды прыходзіла на дапамогу, не забывала пра старэйшае пакаленне.
— Вы — бабулі і дзядулі, а значыць вы выхоўваеце сваіх унукаў, прывіваеце ім тыя правільныя маральныя каштоўнасці, якія так нам неабходны, — дадала Галіна Чэрнік.
Усяго ў Ленінскім раёне пражывае 52 тысячы пенсіянераў, 48 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, 123 вязні канцлагераў. Многіх з іх ужо наведалі ў святочныя дні актывісты з падарункамі. Спадзяемся, што такія ініцыятывы і далей будуць дарыць людзям добрыя эмоцыі, акружаючы клопатам і ўвагай тых, хто ў гэтым так моцна мае патрэбу.
Фота аўтара